Lituus
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Lituus (ранейшая назва: Contredanse, па-беларуску: Кантраданс) — беларускі ансамбль, які грае сярэднявечную музыку. Спачатку яны выконвалі творы заходнеэўрапейскіх кампазытараў эпохі барока, затым дадалі ў свой рэпэртуар таксама творы ВКЛ.
![]() | У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Ансамбль выконвае творы ананімных аўтараў 14—16 стагодзьдзяў, танцы 16—18 стагодзьдзяў аб’яднаныя ў сюіты і як асобныя нумары. Асабістую ўвагу музыканты аддаюць творам невядомых беларускіх аўтараў з «Полацкага сшытку», лютнявым табулатурам Войцеха Длугарая, творам Мацея Радзівіла, Мікалая Кракаўскага і іншых аўтараў, якія жылі і працавалі ў Вялікім Княстве Літоўскім. Гурт удзельнічае ў канцэртах, фэстывалях, рыцарскіх фэстах. Выканаўцы прымалі ўдзел у супольных музычных праектах («Легенды ВКЛ» і «Легенды ВКЛ-2»).
Remove ads
Дыскаграфія
- Lituus (2003)
- Польскі танец
- Tarantella
- Бранль
- Мадрыгал
- Куранта
- Бранль
- Куранта
- Польскі танец
- Сюіта
- Гальярда
- Баляда
- Alemanda
- Pavana
- Танец
- Танец Сымона
- Песьня
- П’еса
Глядзіце таксама
- Contredanse
- Стары Ольса
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads