Lockheed AC-130

From Wikipedia, the free encyclopedia

Lockheed AC-130
Remove ads

Lockheed AC-130 — цяжкаўзброены самалёт падтрымкі сухапутных падразьдзяленьняў. Базаю для дадзенай мадэлі зьяўляецца транспартны самалёт C-130 фірмы Lockheed. Усталёўку ўзбраеньня і дадатковага абсталяваньня ажыццяўляла фірма Boeing. Прымаў актыўны ўдзел ва віетнамскай вайне.

Thumb
Пульт кіраваньня агнястрэльнымі гарматамі на борце AC-130
Хуткія факты Тып, Вытворца ...

У агульнай складанасьці было распрацавана некалькі мадыфікацыяў АС-130, якія адрозьніваліся наборам артылерыйска-кулямётнага ўзбраеньня і радыётэхнічных сродкаў. У наш час на ўзбраеньні Камандаваньня адмысловых апэрацыяў ВПС ЗША складаюцца толькі трынаццаць самалётаў AC-130U «Спукі» (Spooky, на ўзбраеньні з 1995 году, кошт аднаго самалёта $190 млн.) і восем AC-130H «Спэктар» (Spectre, з 1972 году, $132,4 млн.).

Самалёт прызначаны для рашэньня наступных задачаў:

  • непасрэдная авіяцыйная падтрымка войскаў;
  • патруляваньне і парушэньне камунікацыяў праціўніка;
  • нанясеньне ўдараў па загадзя выяўленых аб’ектах праціўніка ці ж па аб’ектах, цэлеўказаньне па якіх паступае падчас патруляваньня (знаходжаньня ў паветры);
  • забесьпячэньне абароны сваіх базаў і важных аб’ектаў.

Экіпаж самалёта АС-130 уключае пяць афіцэраў (два пілёта, штурман, апэратар бартавых сыстэмаў артылерыйскага ўзбраеньня і апэратар сыстэмаў РЭБ) і восем радавых (бартавы інжынер, апэратар ТВ-камэраў, апэратар ІК-апаратуры, зараджала і чатыры стралка).

Remove ads

Узбраеньне і абсталяваньне

Узбраеньне самалёта складаецца зь некалькіх артылерыйскіх гарматаў і некалькі адрозьніваецца ў дзьвюх мадэляў:

  • AC-130H узброены дзьвюма 20-мм хуткастрэльнымі авіяцыйнымі гарматамі М61 «Вулкан», 40-мм гарматаю L60 кампаніі «Bofors» і 105-мм гарматаю М102;
  • АС-130U абсталяваны 25-мм аўтаматычнаю хуткастрэльнаю авіяцыйнаю гарматаю GAU-12/U (з круцельным блёкам ствалоў), 40-мм гарматаю L60 кампаніі «Bofors» і 105-мм гарматаю М102.

Усё ўсталяванае на борце АС-130 узбраеньне кіруецца з дапамогаю кампутарызаванай пошукава-прыцэльнай сыстэмы, у склад якой уваходзяць радар, тэлевізійны і цеплавізійны прыцэлы. Гэта забясьпечвае магчымасьць эфэктыўнага ўжываньня агнявых сродкаў самалёта кругласутачна, у любых пагодных умовах.

На мадыфікацыі AC-130U, акрамя таго, усталяваны радыёлякатар з сынтэзаванаю апэртураю, выкарыстоўваны для выяўленьня цэляў на далёкай дыстанцыі. Сыстэма кіраваньня агнём АС-130U дазваляе, у адрозьненьне ад мадыфікацыі АС-130H, адначасова наносіць удары па дзьвюх цэлях. Да таго ж AC-130U можа несьці у два разы большы боекамплект, чым AC-130H.

У складзе навіґацыйнага комплексу самалёта маецца інэрцыяльная навіґацыйная сыстэма, інтэграваная з прымачом сыгналаў спадарожнікавай навіґацыйнай сыстэмы.

Remove ads

Баявое ўжываньне

  • Упершыню канцэпцыя «лятучай артылерыйскай батарэі» была ўжыта падчас Віетнамскае вайны. AС-130, узброеныя артылерыяю, зь вялікім посьпехам ужываліся для нападаў на транспартныя калёны вьетконгу на т. з. «сьцежцы Хо-Шы-Міна».

Кампутарныя гульні

Lockheed AC-130 прысутнічае ў шматлікіх кампутарных гульнях, прычым не толькі ў авіясымулятарах, але й у гульнях іншых жанраў.

  • AC-130: Operation Devastation — аркадны сымулятар.
  • Call of Duty: Modern Warfare, Call of Duty: Modern Warfare 2 і Call of Duty: Modern Warfare 3 — можна кіраваць ягонымі гарматамі.
  • Supreme Commander 2 — у выглядзе AC-1000
  • Command & Conquer: Generals — Zero Hour — у выглядзе Spectre Gunship. А таксама яго аналяґ прысутнічае ў Red Alert 3: Uprising у выглядзе «Буравесьніка».
  • AC-130 Spectre — трохмэрны сымулятар кіраваньня гарматамі для iPhone OS.
  • Syphon Filter 2 — Stealth-action на PSone.
  • Medal of Honor- прамое кіраваньне браць нельга, магчыма толькі паказваць цэлі.
  • Tom Clancy's H.A.W.X. 2
  • Zombie Gunship
  • Modern Combat 3: Fallen Nation — можна кіраваць ягонымі гарматамі.

Фільмы

  • У кінастужцы «Трансформэры» AC-130, пры ўзаемадзеяньні з параю А-10, дапамагае выжылым марскім пяхотнікам адолець Катара Дэсэптыкона, які перасьледваў іх у пустэльні.
  • У кінастужцы Каманда А (The A-Team) пры дапамозе AC-130 падручны аґента Лінча разносіць часавую базу атрада Джона Сміта, што прыводзіць да згубы ґенэрала Морысана.

Галерэя

Глядзіце таксама

  • Lockheed C-130 Hercules

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads