Lotus Sametime
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Lotus Sametime — праграмны комплекс для абмену імгненнымі паведамленьнямі (Instant Messenger), распрацаваны кампаніяй IBM Lotus Software.
Праграмнае забесьпячэньне дазваляе мець зносіны зь іншымі карыстальнікамі карпаратыўнага сеціва ў рэальным часе. З вэрсіі 7.5 зьявілася магчымасьць гукавай сувязі з суразмоўцам і магчымасьць ствараць відэаканфэрэнцыі. Акрамя гэтага Sametime паведамляе карыстальнікам, калі іншыя калегі ў цяперашні час он-лайн у сеціве. Асноўныя кірункі выкарыстоўваньня праграмнага прадукту Sametime уключаюць у сябе: рэалізацыю сумесных праектаў каманды ў межах кампаніі, групавыя канфэрэнцыі й агульную камунікацыю.
IBM Sametime падтрымлівае сацыяльныя сродкі сувязі з наступнымі магчымасьцямі:
- карпаратыўны абмен імгненнымі паведамленьнямі, індыкатары прысутнасьці й сумесная праца ў супольнасьці дазваляюць імгненна зьвязвацца з адмыслоўцамі, якія разьмясьцілі інфармацыю ў асяродзьдзі сацыяльнага бізнэсу;
- электронныя канфэрэнцыі забясьпечваюць абмен аўдыё- й відэаматэрыялаў высокай якасьці, супольнае выкарыстоўваньне дакумэнтаў, праграм і экранаў;
- падтрымка мабільных прыладаў дазваляе карыстальніку быць на сувязі па-за офісам кампаніі[1].
Remove ads
Вэрсіі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads