MSQRD
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
MSQRD, цалкам Masquerade (па-ангельску: Маскарад) — відэа і фота-сэлфі праграма, распрацаваная беларускай кампаніяй Masquerade Technologies[1].
Апісаньне
Карыстальнік можа прывязаць фатаграфію і пасьля зьмяніць яе выгляд і падзяліцца зь сябрамі на Facebook або Instagram. Карыстальнік таксама можа выбраць маску-фільтар ці эфэкт, які ляжыць у бібліятэцы[1][2]. Праграма выкарыстоўвае 3D-тэхналёгіі візуалізацыі для масак[3].
Карыстальнікі могуць рабіць уласныя маскі ў Masquerade Editor. Прылада спрашчае працэс праектаваньня і выкарыстаньня такіх фільтраў. Любы графічны дызайнэр можа лёгка выкарыстоўваць гэтую прыладу для рэдагаваньня фільтру ў рэальным часе. Захаваныя фільтры можна зьмясьціць у публічны каталёг[4].
Remove ads
Гісторыя
У сакавіку 2016 году Джымі Кімэла паказаў дастасунак MSQRD у сваім тэлешоў[5].
4 сакавіка 2016 году дастасунак зьявіўся ў Google Play і стаў даступны ўсім карыстальнікам Android-гаджэтаў[6].
9 сакавіка 2016 сацыяльная сетка Facebook купіла MSQRD, заснавальнікі стартапу — Яўген Няўгень, Сяргей Ганчар і Яўген Зацяпякін едуць у Лёндан працаваць у мясцовым офісе Facebook[7].
Крыніцы
Вонкавыя спасыокі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads