MathML
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
MathML (па-ангельску, скарот ад Mathematical Markup Language) — матэматычная мова натаваньня (markup), якая базуецца на XML і распрацаваная для напісаньня матэматычных сымбаляў і формулаў, асабліва ў інтэрнэце.
Стандарт MathML зьяўляецца рэкамэндацыяй працоўнай групы W3C. Першая вэрсія стандарту была апублікаваная ў ліпені 1999 году. У лютым 2001 году зьявілася вэрсія 2.0 спэцыфікацыяў, а ў кастрычніку 2003 году выйшла другая рэдакцыя вэрсіі 2.0, якая ёсьць канчатковай вэрсіяй стандарту.
У адрозьненьне ад папулярнага сярод матэматыкаў сынтаксысу TeX, MathML прызначаны ня толькі для апісаньня выгляду формулы (прэзэнтацыі), але і для апісаньня сэнсу (сэмантыкі) матэматычнага выразу. З гэтай прычыны сынтаксыс выглядае досыць «многаслоўным», і ўручную напісаньне формулаў у фармаце MathML — занятак адносна складаны і нязручны. Для гэтых мэтаў існуе цэлы шэраг праграмаў і ўтылітаў. Таксама ёсьць праграмы, якія канвэртуюць TeX файлы ў MathML і наадварот.
На 2005 год сярод вэб-браўзэраў падтрымку для MathML забясьпечваюць толькі найноўшыя вэрсіі браўзэраў Mozilla і Netscape. Некаторыя іншыя браўзэры маюць падтрымку праз адмысловыя плагіны. Напрыклад, Internet Explorer можа паказваць формулы ў MathML з дапамогай плагіну MathPlayer.
MathML таксама падтрымваецца апошнімі вэрсіямі офісных пакетаў Microsoft Word і OpenOffice.org.
Remove ads
Сынтаксыс
Некаторыя спэцыялісты крытыкуюць MathML за занадта «разьдзьмуты» сынтаксыс. Напрыклад, гэты выраз у сынтаксысу TeX/LaTeX:
x = \frac{-b \pm \sqrt{b^2 - 4ac}}{2a}
які адпавядае гэтай формуле:
У MathML выглядае наступным чынам:
<mrow>
<mi>x</mi>
<mo>=</mo>
<mfrac>
<mrow>
<mrow>
<mo>-</mo>
<mi>b</mi>
</mrow>
<mo>±</mo>
<msqrt>
<mrow>
<msup>
<mi>b</mi>
<mn>2</mn>
</msup>
<mo>-</mo>
<mrow>
<mn>4</mn>
<mo></mo>
<mi>a</mi>
<mo></mo>
<mi>c</mi>
</mrow>
</mrow>
</msqrt>
</mrow>
<mrow>
<mn>2</mn>
<mo></mo>
<mi>a</mi>
</mrow>
</mfrac>
</mrow>
З другога боку, XML-фармат MathML дае магчымасьць хуткай інтэрпрэтацыі і рэндэрынгу формулаў.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
- W3C Math Home — Афіцыйная старонка MathML (па-ангельску)
- Mathematical Markup Language (MathML™) 1.01 Specification — Спэцыфікацыі, вэрсія 1.01
- MathPlayer — адпаведны плагін для Internet Explorer
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads