Metsatöll
Эстонскі мэтал-гурт From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Metsatöll — эстонскі фолк-мэтал-гурт. Назва калектыва — старажытнаэстонскі эўфэмізм слова воўк. У многіх песьнях гурта выкарыстоўваюцца розныя нацыянальныя музычныя інструмэнты, а асноўная тэма тэкстаў песьняў — войны за незалежнасьць XIII й XIV стагодзьдзе стагодзьдзяў. Гурт часта выконвае кавэр-вэрсіі эстонскіх народных песьняў, а таксама песьні на вершы эстонскіх паэтаў, такіх яr Аўгуст Але й Фрыдрых Крэйцвальд.
Remove ads
Гісторыя
Пасьля ўтварэньня ў 1998 годзе, гурт іграў эпічны мэтал зь невялікім даданьнем эстонскага фальклёра. У тым жа годзе выйшаў дэма-альбом гурта Terast mis hangund me hinge.
У 2000 годзе да гурта далучыўся сябар музыкаў Лаўры Ыўнапуў, які ўмеў іграць на розных нацыянальных эстонскіх музычных інструмэнтах. З таго ж году пачаўся адыход гурта да фолк-мэталу.
У 2004 годзе выйшаў альбом Hiiekoda, які стаў першым альбомам Nailbord Records, цяпер лідыруючым лэйблам цяжкае музыкі ў Эстоніі.[1] Праз год быў выпушчаны рэмэйк дэма-альбому гурта Terast mis hangund me hinge 10218.[2] Лічбы ў назьве альбому азначаюць год ад стварэньня сьвету згодна з храналёгіяй старажытных эстаў.[3]
У 2006 годзе выйшла два канцэртныя альбомы — Lahinguväljal näeme, raisk! і Raua needmine (з эстонскім нацыянальным хорам) й EP Sutekskäija, а ў 2008 трэці паўнафарматны альбом Iivakivi.
Увосень 2008 году гурт падпісаў кантракт з лэйблам Spinefarm Records, які зьяўляецца часткай Universal Music Group.[4]
Чацьвёры альбом гурта Äio быў выпушчаны 3 сакавіка 2010 году. За тры месяцы з моманту выхада, было прададзена 13000 копіяў альбома.[5] Інтэрнэт-сынгл і відэакліп на песьню Vaid Vaprust выйшаў 15 студзеня таго жа году. Зь лістапада па сьнежань праходзіў эўрапейскі тур гурта сумесна зь фінскім гуртам Finntroll.[6] У тым ж годзе гурт узяў удзел у фэстывале Wacken Open Air.[5]
Пяты альбом Ulg выйшаў 1 лістапада 2011 году. Ён быў запісаны спантанна на поўдні Эстоніі. 13 кастрычніка выйшаў кліп Küü, у якім мог узяць удзел кожны. 9-га й 10-га сьнежня адбылося 3 канцэрты ў Таліне з прэзэнтацыяй альбома.
7 марта 2014 году гурт выпусьціў свой шосты паўнафарматны альбом — Karjajuht.[7] У запісе песьні «Lööme mesti» ўзяў удзел Ёнэ Ярвэля, вакаліст фінскага гурта Korpiklaani.[8] Прэзэнтацыя альбому прайшла 21 й 22 ў Таліне, у клюбе «Rock Cafe». У якасьці гасьцёў на гэтых канцэртах выступілі гурты Korpiklaani, Litvintroll і Soul Thrower.[9]
У сакавіку 2014 году ў Эстоніі паступіла ў продаж харчовая прадукцыя пад маркай Metsatöll — каўбаса, хлеб і піва.[10]
Remove ads
Склад гурта
Цяперашні склад
- Маркус «Rabapagan» Тээяр — вакал, гітара
- Лаўры «Varulven» Ыўнапуў — вакал, гітара, флейта, валынка, канэль і іншыя інструмэнты
- Райва «KuriRaivo» Пиирсалу — бас-гітара й вакал
- Марка Атса — ударныя й вакал
Былыя ўдзельнікі
- Сыльвэр «Factor» Ратасэп — ударныя (1998—2004)
- Андрус Тынс — бас-гітара (1998—2000)
Дыскаграфія
Паўнафарматныя альбомы й EP
- Terast mis hangund me hinge (дэма) (1999)
- Hiiekoda (2004)
- Terast mis hangund me hinge 10218 (2005)
- Sutekskäija (EP) (2006)
- Iivakivi (2008)
- Äio (2010)
- Ulg (2011)
- Karjajuht (2014)
Сынглы
- Hundi loomine (2002)
- Ussisõnad (2004)
- Veelind (2008)
- Kivine maa (2011)
- Lööme mesti (2013)
- Tõrrede kõhtudes (2014)
DVD
- Lahinguväljal näeme, raisk! (2006)
- Kõva Kont (2008)
- Tuska (2012)
Іншыя праекты
- Raua Needmine (2006) — зборнік песьняў гурта, запісаных сумесна з эстонскім нацыянальным мужчынскім хорам.
- Suured koerad, väiksed koerad (2008) — альбом, запісаны сумесна з гуртам Kukerpillid, у якім гурты выконваюць кавэры на песьні адзін аднаго.
Удзел на зборніках
- Eesti Metali Enziklopöödia Nr. 2 (2001)
- Worship Judas Priest (2001) — трыб’ют Judas Priest.
- Hard Rock Laager 2004 (2004)
- Estonian Metal Compilation 2004 (2004)
- First Nails In The Board (2004)
- Fear Candy 19 (2005) — зборнік чапсопісу Terrorizer.
- Linja Pitää (2006)
- R2 Live (2006)
- Ultra Go Live (2006)
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads