Litvintroll
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Litvintroll — беларускі фолк-мэтал-гурт, які граў драйвовую сярэднявечную музыку.
Remove ads
Гісторыя
Гурт быў заснаваны ў 2005 годзе вакалістам і дударом Андрэем Апановічам і бубначом Сяргеем Тапчэўскім з гурта «Стары Ольса».
2 верасьня 2012 году ў Гарадзкім цэнтры культуры (Гомель) падчас рок-фэсту MASS MEDIUM 2012 на сцэне памёр удзельнік гурту Алег Клімчанка[1].
Гурт існаваў да красавіка 2015 году, калі дудар гурту Васіль Верабейчык паведаміў пра спыненьне дзейнасьці.
Пасьля распаду «Litvintroll», які быў яркай зьявай на беларускай мэтал-сцэне, паўсталі два новыя гурты, што могуць лічыццца яго спадкаемцамі: «Trollwald» i «Sakramant».
Назва
Назва моцна зьвязана з такімі істотамі, як тролі. Вось, што пішуць музыкі пра галоўную ідэю свайго гурту:
![]() |
…галоўнае, што хоча перадаць гурт сваёй музыкай — гэта атмасфэру апантанай весялосьці, якой так любяць прыдавацца іх натхняльнікі. Таму што тролі, па сутнасьці, істоты ня злыя, проста крыху грубаватыя й нязграбныя. | ![]() |
Remove ads
Дыскаграфія
Альбомы
- Rock'n'Troll (2009)
- Czornaja Panna (2013)
Сынглы
- Лысы верабей (2009)
Удзел у зборніках
- Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New (2009) — «Bałda», «Pachnie Čabor»
Кліпы
- «Rock`n`Troll» (2009, рэжысэр: З. Сасноўскі)
Удзельнікі
- Андрэй Апановіч: вакал, дуда, жалейка, цыстра
- Васіль Верабейчыкаў: дуда, жалеўка, флейта
- Павал Аленчык: гітара
- Генадзь Парахневіч: бубны
- Андрэй Гарчакоў: сынтэзатар
Былыя ўдзельнікі:
- Алег Клімчанка: бас (памёр 2 верасьня 2012 году)
- Дзяніс Вячэрскі: сынтэзатар (да 2009 году)
- Аляксандар Савянок: гітара (да 2009 году)
- Сяргей Тапчэўскі: бубны (да 2009 году)
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads