Myspace

сацыяльная сетка ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Myspace (ад My space, «мой абшар»; гучыць як майспэ́йс) — папулярная міжнародная сацыяльная сетка (сайт сеткавых суполак, блог-плятформа), на якой прадстаўлена магчымасьць стварэньня суполак па зацікаўленасьцях, пэрсанальных профіляў, вядзеньне блогаў, разьмяшчэньне фота-, відэа- і музычнага зьместу. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Бэвэрлі-Гілз, дзе займае частку офіснага будынку свайго непасрэднага ўладальніка Fox Interactive Media. У сваю чаргу, уладальнікам Fox Interactive (а адпаведна і MySpace), зьяўляецца News Corporation, штаб-кватэра якой знаходзіцца ў Нью-Ёрку.

Хуткія факты Тып, Даступныя мовы ...
Remove ads
Remove ads

Наведвальнасьць

  • Паводле зьвестак Alexa Internet, MySpace займае шостае месца ў сьвеце па папулярнасьці сярод ангельскамоўных інтэрнэт-рэсурсаў, а таксама шостае месца сярод міжнародных сайтаў і трэцяе месца ў Злучаных Штатах. У некаторыя тыдні сайт дасягаў вяршыні чарту. Такім чынам, сайт дасягнуў большае папулярнасьці, чым падобныя інтэрнэт-рэсурсы, дамогшыся ў выніку 80% наведвальнасьці ад агульнага ліку сеткавай актыўнасьці карыстальнікаў падобных рэсурсаў. Ён стаў займаць значную частку сучаснае масавае культуры, асабліва ў ангельскамоўных краінах.
  • Па паведамленьні сайту прырост ліку зарэгістраваных карыстальнікаў (рахункаў) складае 250 000 у дзень.
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Беларускія музычныя гурты на MySpace

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads