Opera
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Опэра» (анг. Opera) — дармовы сеціўны агляднік з крос-плятформавым ядром, створаны кампаніяй «Опэра Софтўэр» (Opera Software ASA).
Працуе ў асяродзьдзі Ўіндоўз, МакАС, Лінукс, Хромбук, Андроід, іОС. У 2009 годзе колькасьць карыстальнікаў «Опэры» дасягнула 40 мільёнаў чалавек, дзякуючы прадусталяванасьці на такіх мабільных прыладах, як сотавыя слухаўкі, смартфоны і кішэнныя кампутары. Існуе ў перакладзе й на беларускую мову[1].
Remove ads
Магчымасьці
На 2024 год у азіральніку «Опэра» існавала магчымасьць выбару «прыватнага вакна», што дазваляла вычышчаць гісторыю наведваньняў аўтаматычна. Таксама «Опэра» мела ўбудаваны пераключальнік-паўзунок «VPN» (віртуальнай прыватнай сеткі) для імгненнага ўключэньня і выключэньня доступу праз проксі-сэрвэр у Швэцыі паводле змоўчаньня або ў ЗША на выбар. Гэта дазваляла праглядаць старонкі, даступныя ў Беларусі толькі празь віртуальную прыватную сетку. Такія самыя магчымасьці існавалі ў мабільным выданьні «Опэры» для смартфонаў на апэрацыйных сыстэмах «Андроід» і «іОС»[2].
Remove ads
Мінуўшчына
У красавіку 1994 году навукоўцы дасьледніцкай лябараторыі нарвэскага прадпрыемства, цяпер вядомага як Тэленор, Ён Тэчнер і Хейр Іваршы пачалі стварэньне арыгінальнага азіральніка сеціва для настольных кампутараў. Першае выданьне праграмы зьмяшчала аснову для выкарыстаньня ўкладак, якія дазваляюць загружаць і праглядаць адначасова некалькі вэб-старонак у адным вакне браўзэра.
У 2001 годзе Opera пачала падтрымліваць прыладу жэсты мышы, якая палепшыла навігацыю ў сеціве, сыстэму хуткага набору, якая дазваляе хутка адчыняць сайты з галоўнай панэлі браўзэра, і мэханізм сынхранізаваньня. У 2009 годзе браўзэр стаў падтрымліваць сьцісканьне зьместу вэб-старонак, што дазволіла хутчэй іх загружаць. Браўзэр падтрымліваў паштовы кліент, адрасную кнігу, файлаабменную сетку BitTorrent, стужкі навінаў, IRC, кіраваньне запампоўкамі, пратакол бяздротавых праграмаў[3].
20 чэрвеня 2006 году пабачыла сьвет дзявятае выданьне браўзэра зь перакладам на 25 моваў[4],дададзеныя падтрымка файлаабмену праз сетку BitTorrent, падтрымка фішак (убудоваў), магчымасьць дадаваць пошукавікі[5].
1 верасьня 2009 году выйшла Opera 10 зь перакладам на 43 мовы і наступнымі зьменамі:
- падтрымка вызначэньня хуткасьці перадачы дадзеных і ў выпадку яе паніжэньня сьціску зьместу вэб-старонкі для хутчэйшага адкрыцьця;
- паменшаныя малюнкі вэб-старонак на панэлі з укладкамі пры апусканьні яе ніжняе мяжы;
- магчымасьць наладкі панэлі, што адлюстроўвае наведаныя вэб-старонкі;
- аўтаматычная загрузка абнаўленьняў;
- праверка правапісу на аснове адчыненага слоўніка Hunspell, які падтрымлівае 51 мову[6].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads