Opeth
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Opeth — швэдзкі прагрэсіў-мэтал гурт з Стакгольму, створаны ў 1990 годзе. Галоўнай творчай і рухальнай сілай, нягледзячы на зьмены ў складзе, зьяўляецца вакаліст, гітарыст і аўтар песень Мікаэль Окерфэльт. На працягу ўсяго творчага шляху ў сваіх, часта доўгіх, кампазыцыях Opeth злучала прагрэсіўныя, народныя, блюзавыя, клясычныя і джазавыя рысы; у раньняй творчасьці адзначаецца вельмі моцны ўплыў блэк- і дэт-мэталу. Многім песьням уласьцівыя ўстаўкі з выкарыстаньнем акустычнай гітары, рэзкая зьмена дынамікі, выкарыстаньне як чыстых сьпеваў, гэтак і гроўлінгу. Па выхадзе кожнага зь першых чатырох альбомаў Opeth рэдка давалі канцэрты, але пасьля альбому Blackwater Park (2001) гурт адзначыўся некалькімі сусьветнымі турамі ў падтрымку сваіх альбомаў.
Opeth выпусьцілі 10 студыйных альбомаў, тры канцэртныя DVD і тры канцыэртныя альбомы (два зь якіх ідуць разам з DVD), а таксама два бокс-сэта. Першы альбом — Orchid — выйшаў у 1995 годзе. Гурт прадаў больш як 1,5 млн альбомаў і DVD[1].
Remove ads
Удзельнікі
Цяперашні склад
- Мікаэль Окерфэльт — асноўны вакал, гітара (ад 1990), бас-гітара (1997)
 - Мартын Мэндэс — бас-гітара (ад 1997)
 - Мартын Аксэнрот — ударныя, пэркусія (ад 2006)
 - Фрэдрык Окесан — гітара, бэк-вакал (ад 2007)
 - Ёакім Свальбэрг — клявішныя, сынтэзатары, бэк-вакал, пэркусія (ад 2011)
 
Дыскаграфія
Студыйныя альбомы
- Orchid (1995)
 - Morningrise (1996)
 - My Arms, Your Hearse (1998)
 - Still Life (1999)
 - Blackwater Park (2001)
 - Deliverance (2002)
 - Damnation (2003)
 - Ghost Reveries (2005)
 - Watershed (2008)
 - Heritage (2011)
 - Pale Communion (2014)
 - Sorceress (2016)
 - In Cauda Venenum (2019)
 - The Last Will and Testament (2024)
 
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads