Platanistidae

сямейства сысуноў From Wikipedia, the free encyclopedia

Platanistidae
Remove ads

Platanistidae — сямейства клясы сысуноў, уключае 1 сучасны род і 2 сучасныя віды, якія засяляюць рачныя сістэмы Пакістана, Індыі, Банглядэш, Непала. Гэта кітападобныя ад 2 да 3 м у даўжыню і вагой ад 51 да 89 кг. Сьпіна цёмна-сьвінцова-шэрая да сьвінцова-чорнай, а жывот трохі сьвятлейшы. Лыч вузкі, зьлёгку выгнуты ўверх, даўжынёй каля 18–21 см. Шыя выразна сьціснутая, сьпінны плаўнік невысокі і падобны на грэбень, а грудны плаўнік зрэзаны квадратна на канцы. На кожным боку кожнай сківіцы 26–39 зубоў[1][2].

Хуткія факты Клясыфікацыя, Царства ...

Выкапныя Platanistidae вядомыя ад раньняга міяцэну і былі знойдзены ў адкладах у Паўночнай і Паўднёвай Амэрыцы, Эўропе і Цэнтральнай Азіі.

Remove ads

Сыстэматыка

Platanistidae

  • род Platanista
    • від Platanista gangetica
    • від Platanista minor
  • вымерлыя роды: †Araeodelphis, †Dilophodelphis, †Pachyacanthus, †Pomatodelphis, †Prepomatodelphis, †Zarhachis

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads