Ptilocercus lowii
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ptilocercus lowii — адзіны від у сваім сямействе. Гэтыя жывёлы насяляюць паўвостраў Малака, астравы Суматра, поўнач Барнэа і бліжэйшыя невялікія астравы (Брунэй, Інданэзія, Малайзія, Тайлянд). Яны жывуць у лясах, плянтацыях, і дамах побач з узьлескамі на вышынях ад узроўню мора да 1200 метраў[1][2][3][4].
Remove ads
Даўжыня ад носа да хваста складае 100–140 мм, даўжыня хваста 130–190 мм, маса 25–60 грамаў. Галава ўмерана выцягнутая; вочы вялікія; вібрысы доўгія. Валасяны полаг мяккі, як правіла, шэра-карычневы вышэй і жаўтлява-шэры ніжэй. Хвост цёмны і голы, за выключэньнем кончыка, які мае доўгія белыя валасы, размешчаныя прыблізна ў адной плашчыні[2][3][4].
Прадстаўнікі сямейства вядуць драўняны і начны вобраз жыцьця. Зафіксавана гнездаваньне на буйных галінах і ствалах дрэў на 12–20 метраў над зямлёй. Гнязда высланыя высахлым лісьцем, галінкамі, валокнамі мяккай драўніны і маюць дыямэтар каля 8 см і даўжыню 46 см. Гэта ўсяедныя жывёлы; ужываюць вусякоў, дробных хрыбетных, садавіну[2][3][4].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads