Python

мова праграмаваньня агульнага прызначэньня From Wikipedia, the free encyclopedia

Python
Remove ads

Python (па-беларуску: Па́йтан) — высокаўзроўневая мова праграмаваньня агульнага прызначэньня[1], якая робіць асаблівы ўпор на чытэльнасьці коду з пашыраным выкарыстаньнем водступаў.

Хуткія факты Кляса языка:, Зьявілася ў: ...

Python падтрымлівае дынамічную тыпізацыю і зьбіраньне сьмецьця. Падтрымлівае некалькі парадыгмаў праграмаваньня, у тым ліку структурнае праграмаваньне (у прыватнасьці працэдурнае), аб’ектна-арыентаванае і функцыянальнае праграмаваньне. Як мова зь вялікай колькасьцю стандартных бібліятэк часам называецца «мовай з батарэйкамі ў камплекце».

Першая вэрсія — Python 0.9.0 — выйшла ў 1991 року. У 2000 выйшаў Python 2.0, у 2008 — значна пераробленая Python 3.0, нават ня цалкам адваротна сумяшчальная з ранейшымі вэрсіямі.

Мова Python можа выкарыстоўвацца ў вэб-праграмаваньні[2], для альгарытмаў пасымбальнага параўнаньня тэкставых радкоў[3], для напісаньня праектаў машыннага навучаньня[4], апрацоўкі тэксту для трансьлітарацыі лацінкі ў кірыліцу[5].

Remove ads

Мінуўшчына

Python вынайшаў Гўіда ван Росум напрыканцы 1980-х рокаў як пераемніцу мовы праграмаваньня ABC, здольную апрацоўваць выключэньні і ўзаемадзеяць з апэрацыйнай сыстэмай Amoeba. Да 2018 року ван Росум самастойна кіраваў праектам, а пасьля ягонага адыходу ад распрацоўкі супольнасьць распрацоўнікаў надала яму тытул «дабрачыннага пажыцьцёвага дыктатара». З 2019 року ў кіраўніцтва праекту ўваходзяць пяць выбарных сябраў.

16 кастрычніка 2000 року выпушчаны Python 2.0, які займеў такія новыя магчымасьці, як генэрацыя сьпісаў, зьбіраньне сьмецьця з выяўленьнем цыкляў, падлік спасылак і падтрымка Юнікоду. 3 сьнежня 2008 выйшла вэрсія Python 3.0, большасьць новаўвядзеньняў якой былі дададзеныя і ў Python 2.6.x ды 2.7.x. Усе вэрсіі Python 3 пастаўляюцца з утылітай 2to3, якая аўтаматычна перакладае код Python 2 у Python 3.

Апошняя вэрсія Python 2.7 выйшла ў 2020 року; адгэтуль абнаўляецца толькі Python 3.8 і пазьнейшыя. У кожную вэрсію мовы ад 3.5 стала дадаюць нейкія новаўвядзеньні. У 3.11 паскорылі выкананьне праграмаў і палепшылі паведамленьні пра памылкі.

Характарыстыкі

Python адносіцца да моваў праграмаваньня з рознымі парадыгмамі. Цалкам падтрымліваюцца аб’ектна-арыентаванае і структурнае праграмаваньне, збольшага падтрымліваюцца функцыянальнае і аспэктна-арыентаванае праграмаваньне (улучна з мэтапраграмаваньнем і мэтааб’ектамі). З дапамогай пашырэньняў падтрымліваюцца яшчэ некалькі парадыгмаў, у тым ліку праграмаваньне паводле кантракту і лягічнае праграмаваньне.

Python выкарыстоўвае дынамічную тыпізацыю і спалучэньне падліку спасылак з вызначэньнем цыкляў зборніку сьмецьця для кіраваньня памяцьцю. Для прывязкі назваў мэтадаў і зьменных у часе выкананьня праграмы выкарыстоўваецца дынамічнае вырашэньне назваў (позьняе зьвязваньне(d)).

Часткова падтрымліваецца функцыянальнае праграмаваньне ў традыцыі Ліспу. Існуюць функцыі filter,mapіreduce; сьпісавае ўключэньне, слоўнікі(d), мноствы і генэратарныя выразы. Стандартная бібліятэка мае два модулі (itertoolsіfunctools), якія ўвасабляюць функцыянальныя інструмэнты, узятыя з Haskell ды Standard ML.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads