Stasi
альбом беларускага гурта Neuro Dubel, запісаны ў 2007 року From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Stasi — альбом беларускага гурта Neuro Dubel, запісаны ў 2007 годзе[1]. Гурт запісаў 26 трэкаў: зь іх 7 вершаў і 19 песьняў. У адрозьненьне ад папярэдняга дыску, у гэты ўвайшлі колькі песень па-расейску, але беларускамоўных усё адно большасьць — 12, яшчэ адна песьня дзьвюхмоўная. Музыка на альбоме шчэ больш цяжкая, даволі шмат ненарматыўнай лексыкі. Арыгінальны дыск зьмяшчае таксама кліп на песьню «Край». Альбом запісаны на студыях ТДА «МеццаФортэ» і ТА «Осмос».
Сяргей Ясючэня, дырэктар «West Records», аргумэнтуя пашырэньне каталёгу кампаніі выпушчаным дыскам нарыканцы 2007 году, адзначыў, што яго лэйбл стараецца «адсочваць музычныя тэндэнцыі»[2]. Першы наклад дыскаў быў не завадзкой вытворчасьці, але на якасьць гэта не паўплывала.
Песьня «Свабода» ў 2009 годзе трапіла й на складанку «Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New»[3].
Remove ads
Зьмест
- «Вітайце!»
- «Stasi»
- «Камбайнэрам»
- «Das Pisch»
- «Дедушка»
- «Стих про счастье»
- «Усама»
- «Стих про прописку»
- «Гадзіна»
- «Пить»
- «Стих про брифинг»
- «Сукі»
- «Згубіўся»
- «Стих про Саркази»
- «П…»
- «Трываю»
- «Стих про начальника»
- «Край» (помнік Тацьцяны Кукоўскай)
- «Кени»
- «Стих про народы»
- «У гіпсе!»
- «Черные глаза»
- «Стих про слабака»
- «Лучшая девушка»
- «Свабода»
- «Можно жить»
Удзельнікі
- Аляксандар Кульлінковіч: сьпеў
- Юры Навумаў: дадатковы сьпеў
- Віталь Абрамовіч: гітара
- Уладзімер Сахончык: гітара
- Яўген Броўка: бас-гітара
- Андрэй Сьцепанюк: бубны
- Аляксандар Хаўкін: губны гармонік
Праца над дыскам
- Ігар «Гарык»: гукарэжысэр
- Павал Юрцэвіч: гукарэжысэр
- Андрэй Акатаў: гукарэжысэр
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads