Tesla Model S

мадэль электрамабілю маркі Tesla From Wikipedia, the free encyclopedia

Tesla Model S
Remove ads

Tesla Model S (па-беларуску: Тэсла Модэл Эс) — электрычны пяцідзьверны ўнівэрсальны сэдан, які выпускаецца з 2012 року. Флягманская мадэль кампаніі Tesla, Inc..

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Вытворца ...

У 2013 року Model S стала першым электрамабілем, які стаў самым папулярным аўтамабілем паводле колькасьці продажаў у асобна ўзятай краіне (Нарвэгіі). У 2015—2016 роках Model S стала самай папулярнай мадэльлю электрамабіляў з магчымасьцю зарадкі ад вонкавай крыніцы току(en) ў сьвеце.

Remove ads

Мінуўшчына

Распрацоўка мадэлі пачалася ў 2008 року пад назвай WhiteStar (бел. БелаяЗорка). У 2009 адбылася эксклюзіўная прэм’ера ў краме «Тэслы» ў Мэнла-Парку. Вытворчасьць пачалася ў 2010 року на колішнім заводзе кампаніі NUMMI ў Фрэманце, які стаў называцца заводам «Тэслы».

У 2012 року запас хады базавай мадэлі складаў 335 км, крэйсэрскай — 426 км.

У 2013 року Tesla Model S стала сусьветным зялёным аўтамабілем і трапіла ў сьпіс 25-ці найлепшых вынаходніцтваў мінулага году паводле вэрсіі часопісу «Time».

У 2014 року ў мадэлі зьявіўся аўтапілёт.

У 2015 продажы «Мадэлі S» перавысілі 100 000 адзінак, а ў 2017 дасягнулі 200 000.

У 2019 року запас хады быў павялічаны да 600 км, у 2020 — да 630 км.

У 2021 року Tesla прадставіла абноўленую «Мадэль S» пад назвай Plaid (бел. Плед) з новым рухавіком, палепшанай прадукцыйнасьцю ды абноўленым інтэр’ерам.

Remove ads

Вытворчасьць

Tesla выпускае Model S на заводзе ў Фрэманце (Каліфорнія). Для эўрапейскага рынку Tesla зьбіраецца з запчастак, дастаўленых праз мора ў эўрапейскі дыстрыбутарскі цэнтар у нідэрляндзкім Тыльбургу.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads