Windows 8.1

апэрацыйная сыстэма Microsoft From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Windows 8.1 — апэрацыйная сыстэма сямейства Windows NT, вытворчасьці карпарацыі Microsoft.

Хуткія факты Распрацоўнік, Выпускі ...

Прызначана для працоўных станцыяў, пэрсанальных кампутараў і партатыўных прыладаў; вэрсія, прызначаная для вырашэньня сэрвэрных задачаў — Windows Server 2012 R2. У параўнаньні з Windows 8 мае шэраг абнаўленьняў і паляпшэньняў, накіраваных на палягчэньне працы з графічным інтэрфэйсам. Windows 8.1, гэтак жа як і Windows 8, арыентавана на сэнсарныя ПК, але не выключае магчымасьці выкарыстаньня на клясычных ПК[1][2][3][4].

Remove ads

Першыя чуткі і зьлівы

Чуткі пра Windows 8.1 зьявіліся адразу ж пасьля зьяўленьня Windows 8. Таксама, па чутках стала вядома аб тым, што кодавае назва сыстэмы: «Windows Blue».

24 сакавіка 2013 году ў сетку трапіла першая зборка Windows Blue 9364. Пасьля было заўважана, што Microsoft блякуе ўліковыя запісы, якія выкарыстоўваліся пры ўсталяваньні гэтай зборкі.

Пазьней у сетцы зьяўляліся зборкі Windows Blue 9374, 9385, 9471, 9477, 9483.

Remove ads

Назва

26 сакавіка 2013 году ў Microsoft афіцыйна пацьвердзілі, што працуюць над абнаўленьнем пад кодавай назвай «Windows Blue». 14 траўня гэта абнаўленьне атрымала афіцыйную назву «Windows 8.1»[5][6][7].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads