Windows Vista

апэрацыйная сыстэма From Wikipedia, the free encyclopedia

Windows Vista
Remove ads

Windows Vista — апэрацыйная сыстэма карпарацыі Microsoft сямейства Windows NT, лінейкі апэрацыйных сыстэмаў, якія выкарыстоўваюцца на карыстальніцкіх пэрсанальных кампутарах. У стадыі распрацоўкі гэта апэрацыйная сыстэма мела кодавую назву «Longhorn».

Хуткія факты Распрацоўнік, Выпускі ...
Remove ads

У лінейцы прадуктаў Windows NT Windows Vista носіць нумар вэрсіі 6.0 (Windows 2000 — 5.0, Windows XP — 5.1, Windows Server 2003 — 5.2). Для абазначэньня «Windows Vista» часам выкарыстоўваюць абрэвіятуру «WinVI», якая аб’ядноўвае назву «Vista» і нумар вэрсіі, запісаны рымскімі лічбамі.

Windows Vista, як і Windows XP, — выключна кліенцкая сыстэма. Microsoft таксама выпусьціла сэрверную вэрсію Windows Vista — Windows Server 2008.

30 лістапада 2006 году Microsoft афіцыйна выпусьціла Windows Vista і Office 2007 для карпаратыўных кліентаў.[1]

Па дадзеных вэб-аналітыкі ад W3Schools, па стане на кастрычнік 2011 году, доля рынка Windows Vista роўная 5,5%; гэта значэньне дасягала максымуму ў 18,6% у кастрычніку 2009 году[2].

Remove ads

Гісторыя

Напачатку этапе распрацоўкі сыстэма была вядомая пад кодавай назвай Longhorn (назва бару Longhorn Saloon недалёка ад лыжнага курорту Ўістлер у Брытанскай Калумбіі). Назва «Vista» была абвешчана 22 ліпеня 2005 году. Празь некалькі месяцаў Microsoft таксама пераназвалі Windows Longhorn Server у Windows Server 2008. З 8 лістапада 2006 году паўнавартасная вэрсія Windows Vista была даступная для вытворцаў абсталяваньня. Публічны рэліз для карыстальнікаў адбыўся 30 студзеня 2007 году.

Варта заўважыць, што шматлікія функцыі, якія плянаваліся ў Windows Vista, не былі ўведзеныя Microsoft з-за абурэньня карыстальнікаў. Напрыклад, меркавалася, што OpenGL будзе рэалізаваны як надбудова над Direct3D. Гэта прывяло б да сур’ёзнага падзеньня прадукцыйнасьці OpenGL у параўнаньні з Direct3D і да замацаваньня вэрсіі OpenGL. Але непакой не апраўдаўся, падтрымка OpenGL у Windows Vista засталася[3]. Не ўвайшла ў Windows Vista і файлавая сыстэма WinFS — на гэты раз з-за праблем з прадукцыйнасьцю.

Remove ads

Крыніцы

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads