World War 3 (гульня)
кампутарная гульня 2022 року From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
World War 3 ([wɜːld wɔː θriː], па-беларуску: Трэцяя сусьветная вайна, скар. WW3) — кампутарная гульня ў жанры шматкарыстальніцкага вайсковага тактычнага шутэру з элемэнтамі экшана з выглядам ад першае асобы, што распрацоўваецца й выдаецца польскаю кампаніяю The Farm 51 эксклюзыўна для плятформы ПК. Гульня была афіцыйна анансаваная разам з дэбютным трэйлерам 29 траўня 2018 року. Выйсьце гульні адбылося 19 кастрычніка 2018 року ў стадыі раньняга доступу ў Steam, паўнавартасны рэліз гульні заплянаваны і чакаецца ў 2019 годзе[4][5][6][7].
Remove ads
Гульнявы працэс
World War 3 уяўляе сабой інтэнсіўны шматкарыстальніцкі шутэр з выглядам ад першае асобы ў сэтынґу сучаснага ґлябальнага канфлікту, з удзелам пяхотных падразьдзелаў ды вайсковае тэхнікі. Дзеяньні гульні разгортваюцца ў найбліжэйшай будучыні, падчас Трэцяе сусьветнае вайны, на тэрыторыі эўрапейскіх краінаў у якасьці эпіцэнтру. Гульнявы працэс гульні адрозьніваецца рэалістычным узнаўленьнем сучасных баявых дзеяў з акцэнтам на камандную гульню. У змаганьнях прымаюць удзел як пяхотныя войскі, так і разнастайная вайсковая тэхніка, а гульцам даступны багаты набор узбраеньня й рыштунку[8].
World War 3 дэманструе сучасны канфлікт, з тактыкаю й мэтадамі, натхнёнымі сапраўднымі баявымі дзеямі. У гульні прысутнічацьмуць два рэжымы: рэжым Warzone, які прапануе гульцам змогу для дынамічных інтэнсіўных перастрэлак у сумесных бітвах пяхоты, бранятанкавых падразьдзелаў і сучасных баявых бесьпілётнікаў у каманднай гульні над умацаванымі пунктамі; ды тактычна-арыентаваны рэжым Recon, які арыентаваны на тактычнае ўзаемадзеяньне між гульцамі ў рамках невялікіх выведчых атрадаў, заданьнем якіх ёсьць захоп важных мэтаў на варожай тэрыторыі, дадзены рэжым паводле словаў распрацоўнікаў уяўляе сьвежы падыход для рэжыму Battle Royale. Абодва рэжымы нацэленыя на стварэньне цэласнага гульнявога досьведу, накіраванага на дакладны паказ сучаснае вайны[9]. Гульцам таксама будзе прадастаўлена магчымасьць пазмагацца ў PvP-фармаце супраць нацыянальных узброеных сілаў на тэрыторыі сусьветных лякацыяў, такіх як Масква, Варшава ды Бэрлін з сыстэмаю стратэґічнага плянаваньня й дынамічных лініяў фронту[10].
Remove ads
Распрацаваньне
Пра распрацоўку гульні ўпершыню было абвешчана ў 2015 годзе, калі студыя The Farm 51 афіцыйна зарэгістравала новы праект пад назваю World War 3[11][12]. Пазьней, у студзені 2016 року стала вядома, што дэбютны праект польскага распрацоўніка ёсьць новым гульнявым шматкарыстальніцкім шутэрам ад першае асобы, які ґрунтавацьмецца на выдуманым ґлябальным канфлікце ў сучасным сэтынґе[13][14][15]. Па стане на 2018 рок, актыўная распрацоўка праекта вядзецца каля трох рокаў з камандаю распрацоўнікаў, што складаецца з 50 чалавек[16].
Гульня распрацоўваецца пад выдавецтвам польскае кампаніі The Farm 51, у цесным супрацоўніцтве з вайсковымі навукова-дасьледчымі цэнтрамі і кансультантамі вайсковае прамысловасьці, у прыватнасьці: з Польскаю ґрупаю па ўзбраеньнях (па-польску: Polska Grupa Zbrojeniowa), цэнтрам дасьледаваньняў і распрацоўкаў мэханічнага абсталяваньня OBRUM, а таксама з кансультантамі ды вэтэранамі спецпрызну GROM, SAS, SEAL і іншых[17][18]. Крэатыўны дырэктар гульні і заснавальнік студыі Каміл Більчынскі, распавядаючы пра гульню адзначыў, што ідэя стварэньня вайсковага шутэру заснаванага на сучасных рэаліях бітвы нарадзілася ў наступстве пачатку супрацоўніцтва з польскім вайсковым навукова-дасьледчым цэнтрам OBRUM. З тае пары, праект зьведаў шэраг зьменаў і паляпшэньняў, і ў яго цяперашнім выглядзе ёсьць вынікам дэталёвага дасьледаваньня пра індустрыю ўзбраеньня і эвалюцыі вайсковае тактыкі ў сучасных узброеных канфліктах[13]. У адным з інтэрвію, Більчынскі таксама пацьвердзіў, што гульня натхнёная сэрыяю шутэраў ад першае асобы Battlefield, Call of Duty ды ArmA[2][19].
Першапачаткова, распрацоўнікамі было пацьверджана, што гульня распаўсюджвацьмецца па прынцыпе free-to-play, аднак крыху пазьней было абвешчана, што гульня распаўсюджвацьмецца па прынцыпе стандартнае аплаты. У адным з інтэрвію, вядучы мэнэджар праекту Марчын Элер, вырашыў пракамэнтаваць дадзенае рашэньне, паводле ягоных словаў каманда распрацоўнікаў вырашыла адмовіцца ад дадзенае мадэлі ў сувязі з стратаю папулярнасьці да гульняў па мадэлі free-to-play, а таксама зыходзячы з прынцыпаў тэндэнцыяў рынку гульняў на сёньняшні дзень[20], заразом адзначыўшы, што ў гульні ня будзе мікратранзакцыяў ды мадэлі pay-to-win[16][20]. Сваю пазіцыю па дадзеным рашэньні таксама пракамэнтаваў крэатыўны дырэктар гульні Каміл Більчынскі, паводле ягоных словаў распрацоўнікі перайшлі на распаўсюд гульні па прынцыпе стандартнае аплаты бо каманда хацела пазьбегнуць «тыповых пасткаў» мадэлі гульняў free-to-play, такіх як: абмежаваньні доступу да кантэнту з дапамогаю платнае падпіскі, лутбоксаў ды мікратранзакцыяў у гульні, мяркуючы што стратэґія гульняў «па даступнай кошце» для гульцоў плятформы ПК вельмі карысная па шматлікіх прычынах. Таксама Більчынскі адзначыў, што хоць які новы кантэнт для ґеймплэю распаўсюджвацьмецца бескаштоўна, тым самым пацьвердзіўшы адсутнасьць мадэлі pay-to-win[2].
У тэхнічным пляне, World War 3 распрацоўваецца на базе мадыфікаванага гульнявога рухавіка Unreal Engine 4[21]. У цяперашні час гульня ствараецца выключна для плятформы ПК, з падтрымкаю да 64 гульцоў у мультыплэерным рэжыме[21][22]. Паводле словаў распрацоўнікаў партаваць гульню на іншыя плятформы не плянуецца, заразом не выключыўшы ў будучыні разгледзіць змогу выпуску на гульнявых кансолях, калі гульня добра пакажа сябе на плятформе ПК[20]. У працэсе распрацоўкі гульні таксама выкарыстоўваюцца перадавыя тэхналёґіі фотаґрамэтрыі, якія ўжо да гэтага ўжываліся ў іншых студыйных праектах, як Get Even ды Chernobyl VR Project[23].
Remove ads
Анонс ды выйсьце
29 траўня 2018 року адбыўся афіцыйны анонс гульні, у гэты ж дзень распрацоўнікі прадэманстравалі дзьвюххвілінны дэбютны трэйлер[24]. У жніўні 2018 року на выставе Gamesсom 2018 быў паказаны ґеймплэй трэйлер, у якім быў прадстаўлены папярэдні гульнявы працэс і мэханіка будучае гульні, дзе таксама жадаючы меў магчымасьць пратэставаць дэмавэрсію праекту[25]. Напрыканцы таго ж месяцу, распрацоўнікамі былі абвешчаныя пляны пра старт прыёму заяваў на правядзеньне зачыненага бэта-тэставаньня гульні, якое пасьля пачалося 8 верасьня 2018 року[26][27]. Выпуск гульні адбыўся 19 кастрычніка 2018 року эксклюзіўна на плятформе ПК у стадыі раньняга доступу, праз інтэрнэт-сэрвіс лічбавае дыстрыбуцыі Steam[7]. Паводле словаў распрацоўнікаў, гульня ў раньнім доступе прабудзе працягам 12-15 месяцаў[28], а паўнавартасны рэліз гульні заплянаваны і чакаецца 2019 року[25].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads