Зімовыя Алімпійскія гульні 2010 году

From Wikipedia, the free encyclopedia

Зімовыя Алімпійскія гульні 2010 году
Remove ads

Зімовыя Алімпійскія гульні 2010 году, афіцыйна вядомыя як Гульні XXI Алімпіяды (па-ангельску: 2010 Winter Olympics), праходзілі ў Ванкувэры з 12 да 28 лютага 2010 году. Трэці раз Алімпійскія гульні прымала Канада, у 1976 годзе летнія гульні прайшлі ў Манрэалі, а ў 1988 годзе зімовыя — у Калгары.

Хуткія факты Дэвіз, Горад-арганізатар ...

У гульнях прынялі удзел каля 2574 спартсмэнаў з 82 краінаў.

Ванкувэр стаў найбуйнейшым горадам са сталіц зімовых гульняў і быў найцяплейшым месцам ў якіх на таго часу адбываліся зімовыя Алімпіяды (сярэднемесячная тэмпэратура ў лютым тут складае 4,8 °C).

Remove ads

Расклад

Больш інфармацыі Люты, 12 Пт ...
  Цырымонія адкрыцьця  Кваліфікацыя  Фіналы  Паказальныя выступленьні  Цырымонія закрыцьця
Remove ads

Спаборніцтвы

У межах XXI Зімовых Алімпійскіх гульняў адбудуцца спаборніцтвы ў 15 зімовых відах спорту.

Беларускае прадстаўніцтва

У склад беларускай дэлегацыі уваходзіць 101 чалавек, у тым ліку 50 спартоўцаў, якія прымуць удзел у 6 відах спорту. Кіраўнік дэлегацыі — намесьнік міністра спорту Дзьмітры Шычко.

Найбольшае прадстаўніцтва 23 чалавекі ў зборнай Беларусі па хакеі з шайбай. У біятлёне прымуць удзел 12 беларускіх спартоўцаў (6 мужчын і 6 жанчын). У фрыстайле выступяць 6 спартоўцаў (4 мужчыны і 2 жанчыны). У лыжных гонках прымуць удзел таксама 6 лыжнікаў (2 мужчыны і 4 жанчыны). У спаборніцтвах па горных лыжах возьмуць удзел 2 спартсмэнкі. Адна спартсменка выступіць у спаборніцтвах канькабежцаў.

Капітанам беларускай зборнай абраны фрыстайліст Дзьмітры Дашчынскі. Дзяржаўны сьцяг на цырымоніі адкрыцьця будзе несьці хакеіст Алег Антоненка.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads