X павільён Варшаўскай цытадэлі

From Wikipedia, the free encyclopedia

X павільён Варшаўскай цытадэлі
Remove ads

Славутасьць X павільён Варшаўскай цытадэлі (па-польску: X Pawilon Cytadeli Warszawskiej) — філія Музэю незалежнасьці ў Варшаве (Польшча), якая разьмяшчаецца ў адным з павільёнаў Варшаўскай цытадэлі. Тэматыка экспазіцыі прысьвечаная нацыянальна-вызвольным змаганьням за часамі расейскага панаваньня.

Хуткія факты Філія, Месцазнаходжаньне ...
Remove ads

Мінуўшчына

X павільён Варшаўскай цытадэлі паўстаў у 1828 року ў рамках разбудовы кашараў з прызначэньнем пад магазын абмундзіраваньня. Ад 5 ліпеня 1833 распачатае прыстасаваньне памяшканьняў пад вязьніцы. Тут дзейнічаў галоўны сьледчы ізалятар для палітычных вязьняў, некалькі сотняў зь якіх тут былі забітыя, тысячы высланыя на катаргу або ў Сыбір. Ад 1834 тут дзейнічала Сталая вайскова-сьледчая камісія пры галоўнакамандуючым дзейнай арміі і начальніку Царства Польскага, якая зьяўлялася цэнтральным сьледчым органам па палітычных злачынствах у Царстве Польскім[1].

Сярод вядомых вязьняў X павільёну — Фэлікс Дзяржынскі, Раман Дмоўскі, Апалён Кажанёўскі (бацька Джозэфа Кажанёўскага), Юзэф Пілсудзкі, Аляксандар Прыстар, Рамуальд Траўгут.

Па Другой сусьветнай вайне X павільён быў адкрыты для наведваньня. Афіцыйнае адкрыцьцё музэю адбылося 22 студзеня 1963 року, на стагодзьдзе паўстаньня 1863—1864 гадоў.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads