Джозэф Конрад
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джозэф Конрад (па-польску: Teodor Józef Konrad Korzeniowski, па-ангельску: Joseph Conrad; 3 сьнежня 1857, Бярдычаў, Кіеўская губэрня, Расейская імпэрыя — 3 жніўня 1924, Бішапсборн, Англія — брытанскі пісьменьнік і публіцыст польскага паходжаньня, які стаў брытанскім грамадзянінам у 1886 годзе.
Джозэф Конрад лічыцца адным з найбуйнейшых англамоўных навэлістаў[5], хоць ён не размаўляў вольна на ангельскай мове да свайго дваццацігодзьдзя. У будучым выказваўся з заўважным польскім акцэнтам. Ён пісаў аповесьці і навэлы, дзеяньне большасьці зь якіх адбываецца на моры альбо ў далёкіх портах, што адлюстроўвае выпрабаваньне чалавечага духу патрэбамі абавязку і гонару.
Конрад быў майстрам празаічнае стылістыкі, які прыўнёс выразна неангельскую трагічную адчувальнасьць у ангельскую літаратуру[6]. Тым часам, як некалькі яго твораў маюць у сабе адценьне рамантызму, яго разглядаюць як папярэдніка літаратуры мадэрнізму. Яго апавядальны стыль і пэрсанажы-антаганісты паўплывалі на шматлікіх аўтараў.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads