Ёрк (паўвостраў)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ёрк (паўвостраў)
Remove ads

Ёрк (па-ангельску: Yorke Peninsula) — паўвостраў у Аўстраліі паміж залівамі Спэнсэр і Сэнт Вінсэнт.

Thumb
Выгляд на паўвостраў зьверху

Геаграфія

Thumb
Вялікая частка паўвострава Ёрк адрозніваецца плоскім рэльефам

Паўвостраў Ёрк разьмешчаны ў аўстралійскім штаце Паўднёвая Аўстралія, прыкладна за 150 км ад горада Адэлаіды. Контур паўвострава мае форму бота, які крыху нагадвае Апэнінскі паўвостраў.

Паўвостраў Ёрк абмываецца на захадзе залівам Спэнсэр, якія аддзяляе яго ад паўвострава Эйр, а на ўсходзе — залівам Сэнт Вінсэнт, якія аддзяляе яго ад гораду Адэлаіда і паўвострава Фляро. На поўдні паўвостраў Ёрк адлучаны пралівам Інвэстыгейтэр ад вострава Кенгуру.

Даўжыня паўвострава, які распасьціраецца ад мыса Спэнсэр на поўдні да Порта-Бротана на поўначы, складае каля 240 км, шырыня — 48 км. Плошча — 4200 км², даўжыня берагавой лініі — 563 км. Вышэйшая кропка паўвострава дасягае 244 м. Сталыя рэкі адсутнічаюць. Максымальная тэмпэратура ўлетку — 40 °C, мінімальная ўзімку — 4 °C.[1]

У паўднёва-заходняй частцы паўвострава разьмешчаны Нацыянальны парк Інс (па-ангельску: Innes National Park).

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads