АК-102

From Wikipedia, the free encyclopedia

АК-102
Remove ads

АК-102 — аўтамат, створаны на ґрунце расейскага аўтамата АК-101, што зьяўляецца мадыфікацыяю АК-74М для экспартнага рынку. Аўтаматы АК-102, АК-104 і АК-105 ёсьць амаль аднолькавымі аўтаматамі, у якіх розьніца толькі ў калібрах і тыпу набойнікаў.

Хуткія факты АК-101, Тып ...
Remove ads

Дэзайн

У параўнаньні з АК-101 і АК-103, што ёсьць поўнамернымі аўтаматамі з падобнаю канструкцыяю, АК-102, 104, і 105 маюць скарочаную рулю, што робіць іх кампрамісам між поўнамерным АК-74М і кампактным АКС-74У. У той час як аўтаматы сотае сэрыі маюць доўгія рулі, поўнамерныя ґазавыя поршні і цвёрды палімэрны прыклад, што згартваецца на бок[2].

Рульная скрынка аўтамата зробленая з штампаванае сталі. Набойнік з фібраармаванага плястыка лягчэй і больш трывалы, чым старыя вэрсіі. Прыклад зроблены з плястыка, што робе яго лягчэй, трывалей і полым, што дазваляе месьціць у ім палявы камплект.

АК-102 ужывае рэґуляваны прыцэл з каліброўкаю ў 100 м, што можна адрэґуляваць да 500 м. Гарызантальнае рэґуляваньне ствараецца на заводзе або на збройнай перад выйсьцем. АК-102 мае дульны паскаральнік, што ўжываецца і з АКС-74У.

Сотая сэрыя вырабляецца Канцэрнам «Калашнікаў» у Іжэўске, Расея.

Remove ads

Краіны-эксплюатанты

  • Сьцяг Малайзіі: Абмежаванае ўжываньне Каралеўскімі марскімі сіламі Малайзіі. Ужываецца Вайскова-марскімі сіламі адмысловых баявых дзеяньняў
  • Сьцяг Расеі: Абмежаванае ўжываньне Ўзброенымі сіламі Расеі
  • Сьцяг Тайлянду: Ужываецца Валянтэрскі корпус абароны (Тайлянд)[3]

Глядзіце таксама

  • Сьпіс штурмавых вінтовак

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads