Авіяцыя
праектаваньне, распрацоўка, вытворчасьць, кіраваньне і карыстаньне лятальнымі апаратамі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Авія́цыя (па-француску: aviation, ад па-лацінску: avis — птушка), лётніцтва[1][2][3] — тэорыя і практыка палёту ў паветры на лятальных апаратах, цяжэйшых за паветра.

Лятальныя апараты

Вядомыя наступныя тыпы лятальных апаратаў:
А таксама: планёр, дэльтаплян, БПЛА.
Гісторыя

Авіяцыя пачала разьвівацца ў пачатку XX ст. Першы пасьпяховы палёт на самалёце з рухавіком унутранага згараньня ажыцьцявілі 17 сьнежня 1903 г. амэрыканскія мэханікі браты Ўілбур і Орвіл Райт.[4] Усьлед за гэтым будуюць самалёты Альбэрта Сантас-Дзюмон, Ф. Фэрбэр, Я. М. Гакель, Д. П. Грыгаровіч, Ігар Сікорскі.
Зь сярэдзіны 1920-х у самалётабудаваньні пачалі выкарыстоўваць дзюралюмін; да сярэдзіны 1930-х адбыўся пераход ад біпляну да манапляну.
Напрыканцы 1930-х зьявіўся рэактыўны рухавік. З пачатку 1950-х рэактыўныя самалёты сталі выкарыстоўваць і ў цывільнай авіяцыі, у ваенна-паветраных сілах зьявіліся звышгукавыя самалёты.
Напачатку 1990-х сэрыйныя самалёты дасягнулі хуткасьці 3000-3500 км / г, максымальнай вышыні палёту больш за 30 км і далёкасьці да 15 тыс. км.
Remove ads
Беларусь
24 траўня 1911 году лётчык Сяргей Вутачкін зьдзейсьніў першы палёт над Менскам на аэрапляне, які зьнялі для кінэматографа на апарат кінатэатру «Гігант». Пасадку ажыцьцявіў на Камароўскім полі[5].
Глядзіце таксама
- ICAO
- Касманаўтыка
- Аэрапорт
- Авіякампанія
- Цывільная авіяцыя
- Вайсковая авіяцыя
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads