Акцыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Акцыя (пай[1][2]; франц. action) — каштоўная папера, што выпускаецца акцыянэрным таварыствам і ўвасабляе сабою ўдзел ейнага трымальніку (акцыянэру) у капітале таварыства. Уладальніку акцыі даюцца асаблівыя маёмасныя і асабістыя правы:
- права на атрыманьне дывідэндаў, у залежнасьці ад прыбытку АТ
 - права на ўдзел у кіраваньні акцыянэрным таварыствам, галасуючы на агульных сходах акцыянэраў
 - права на атрыманьне часткі маёмасьці пасьля ліквідацыі.
 
Правы рэалізуюцца прапарцыйна колькасьці акцыяў ва ўладаньні акцыянэра.
Remove ads
Клясыфікацыя
- Простая акцыя: дае асноўныя правы на ўласнасьць карпарацыі. Трымальнікі простых акцыяў маюць права:
- абіраць раду дырэктараў
 - уплываць на ключавыя пытаньні
 - на рэштавых правох удзельнічаць у актывах пры ліквідацыі таварыства (пасьля таго, як будуць уплочаныя ўсе пазыкі і сваю долю атрымаюць прывілеяваныя акцыянэры)
 
 
- Прывілеяваная акцыя: дае ўладальніку пэўныя прывілеі ў параўнаньні з трымальнікамі простых акцыяў. Прывілеі могуць заключацца ў:
- атрыманьне дывідэндаў сталага, фіксаванага памеру
 - у пераважным атрыманьні рэштаў маёмасьці пры ліквідацыі
 - права выкупу акцыяў эмітэнта на ільготных умовах.
 
 
Пры гэтым прывілеяваныя акцыі звычайна ня маюць права голасу на сходах акцыянэраў, за выключэньнем некаторых пытаньняў (ліквідацыя, рэарґанізацыя і інш.)
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads