Алесіны прыгоды ў дзівоснай краіне
кніга Льюіса Кэрала 1865 року From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Але́сіны прыго́ды ў дзіво́снай краі́не» (па-ангельску: Alice's Adventures in Wonderland) — раман ангельскага пісьменьніка Чарлза Лютвіджа Доджсана, выдадзены ў 1865 року пад псэўданімам Льюіс Кэрал[2]. Галоўная гераіня твору — Алеся (анг. Alice) праз трусіную нару трапляе ў фантастычны сьвет, населены незвычайнымі чалавекападобнымі істотамі. Кніга лічыцца адным з найлепшых узораў жанру бяссэнсіцы ў літаратуры[3][4].
Remove ads
Стварэньне

Напісаць кнігу пра сябе папрасіла Льюіса Кэрала дзяўчынка на імя Эліс Лідэл, адна з трох дачок брытанскага арыстакрата Генры Лідэла, пасьля таго, як у час вандроўкі па Тэмзе Кэрал распавёў ёй і дзьвюм ейным сёстрам гісторыю пра дзяўчынку Алесю, што шукала прыгодаў. На наступны дзень па просьбе дзяўчынкі Льюіс Кэрал пачаў рукапіс, аднак ягоная першая вэрсія не захавалася.
26 лістапада 1864 року пісьменьнік перадаў Эліс рукапісны варыянт «Алесіных прыгодаў пад зямлёй» з уласнымі ілюстрацыямі. Але перад гэтым Доджсан ужо падрыхтаваў кнігу да публікацыі, і яна была амаль удвая большая за першапачатковы варыянт[5] за кошт даданьня такіх эпізодаў, як, напрыклад, пра Чэшырскага ката і «шалёнае чаяваньне».
Remove ads
Сюжэт

Алеся нудзіцца ў сваім сьвеце, ды раптам заўважае гаворачага Белага трусіка з наручным гадзіньнікам, які прабягае міма. Яна кідаецца за ім у нару і правальваецца ў падземны сьвет. Там яна сустракае дзівосных жывёлаў і сутыкаецца з разнастайнымі прыгодамі.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads