Аль-Ітыгад Джыда

саудаўскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Аль-Ітыгад Джыда
Remove ads

«Аль-Ітыгад» (па-арабску: إتحاد جدة) — саудаўскі футбольны клюб з гораду Джыды. Заснаваны ў 1927 годзе. Свае хатнія матчы клюб ладзіць на стадыёне Кароль Абдула Спортс-Сіці, які ёсьць другім у краіне паводле ўмяшчальнасьці, здольны зьмясьціць 62 345 гледачоў[1]. «Аль-Ітыгад» мае даўняе суперніцтва з «Аль-Гілялем», якое называюць саудаўскім Эль-Клясыка. Яно лічыцца самым вядомым і найбольш прагляданым штогадовым суперніцтвам у саудаўскім футболе[2].

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...
Remove ads

Гісторыя

Клюб быў заснаваны пасьля сустрэчы футбольных аматараў Джыды 26 сьнежня 1927 году[3]. Яны сустрэліся ў офісе радыёвяшчальнай кампаніі і абмеркавалі ідэю стварэньня футбольнага клюбу, які б спаборнічаў з рознымі камандамі і быў крыніцай забавы для жыхароў і месцам для арганізаванага спорту моладзі[3]. Алі Султан стаў першым афіцыйным прэзыдэнтам клюбу. «Аль-Ітыгад» спачатку не знайшоў моцнай падтрымкі, бо на той час не існавала афіцыйных клюбу. У канцы 1950-х гадоў была створаная футбольная фэдэрацыя, якая пачала ладзіць афіцыйныя турніры. Усю сваю гісторыю клюб спаборнічаў у найвышэйшым дывізіёне саудаўскага футболу. У сярэдзіне 1990-х гадоў пачаўся залаты век джыдаўскага клюбу, у час якога было здабыта мноства тытулаў. Пачатак новага стагодзьдзя, за часам прэзыдэнцтва Агмэда Масуда, лічыцца адным з самых пасьпяховых пэрыядаў, калі клюб узяў 8 тытулаў цягам 3 гадоў. Гамза Ідрыс забіў беспрэцэдэнтныя 33 галы, рэкордныя для таго часу, што зрабіла яго найлепшым бамбардзірам лігі[4].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads