Альжыр (горад)
сталіца Альжыру From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Альжы́р (па-арабску: الجزائر) — сталіца і найбуйнейшы горад Альжыру, а таксама цэнтар аднайменнай правінцыі. Паводле ацэнак, у 2025 годзе ў гарадзкой аглямэрацыі пражывала 4,325 мільёнаў чалавек[2]. Гэта трэці паводле велічыні горад на Міжземным моры, шосты пааодле велічыні горад у арабскім сьвеце і 29-ы паводле велічыні горад у Афрыцы паводле колькасьці насельніцтва. Места стаіць уздоўж Альжырскай затокі, аточанай раўнінай Мітыджа і буйнымі горнымі хрыбтамі. Дзякуючы выгаднаму разьмяшчэньню, горад стаў цэнтрам асманскага і францускага ўплыву на рэгіён, што ператварыла яго ў мэгаполіс.
Альжыр быў афіцыйна заснаваны ў 972 годзе Булюгінам ібн Зыры, але ягоная гісторыя бярэ свой пачатак яшчэ раней, прасочваючы сваю повязь зь фінікійскім гандлёвым паселішчам. З часам горад трапіў пад кантроль некалькіх дзяржаваў, у тым ліку Нумідыі, Рымскай імпэрыі і розных ісламскіх халіфатаў. У 1516 годзе ён стаў сталіцай Асманскага рэгентства ў Альжыры, і гэты статус ён меў да францускага ўварваньня ў 1830 годзе, пасьля чаго служыў сталіцай Францускага Алжыру. У час Другой сусьветнай вайны ён ненадоўга быў адміністрацыйным цэнтрам Вольнай Францыі з 1942 па 1944 гады, але потым вярнуўся пад францускае каляніяльнае панаваньне. З часоў Альжырскай рэвалюцыі 1962 году ўважаецца за сталіцу незалежнага Альжыру.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
