Андрыс Нопэрт
нідэрляндзкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
А́ндрыс Нопэрт (па-нідэрляндзку: Andries Noppert; нар. 7 красавіка 1994 году) — нідэрляндзкі футбаліст, брамнік клюбу «Гээрэнвээн» і нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў.
Remove ads
Кар’ера
Нопэрт скончыў футбольную акадэмію роднага «Гээрэнвээну», але прафэсійны дэбют гульца адбыўся ў складзе клюбу НАК ў 2014 годзе. У 2018 годзе перайшоў у італьянскі клюб «Фоджа». Падчас руху зь Нідэрляндаў у Італіі ягоны самаход скрала фоджаўская мафія[2][3]. У 2019 годзе вярнуўся на радзіму, дзе абараняў колеры «Дордрэхту» і «Гоў Эгэд Іглз». У 2022 годзе вярнуўся ў родны «Гээрэнвээн», склаўшы 16 траўня двухгадовую ўгоду. Брамнік стаў адразу першым нумарам выбару, а таксама ўразіў сваёй гульнёй галоўнага трэнэра зборнай Нідэрляндаў Люі ван Гааля, які выклікаў гульца на чэмпіянат сьвету 2022 году[4]. У студзені 2023 годзе атрымаў пашкоджаньне, у выніку прапусьціўшы чатыры месяцы.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads