Апрычніна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Апрычніна
Remove ads

Апры́чніна (па-расейску: опричнина — дзяржаўная рэпрэсіўная палітыка ў Масковіі ў 1565—1572 роках. Дзеля ажыцьцяўленьня гэтай палітыкі Іван IV стварыў гвардыю — апрычнікаў[1].

Thumb
Масковія ў эпоху апрычніны. Землі, узятыя ў апрычніну, заштрыхаваныя

Этымалёгія

Слова «апрычніна» паходзіць ад старажытнарускага «опричь», што азначае «па-за», «звонку», «асобна», «за межамі», «асабліва», «акрамя». Гістарычна ў Маскоўскім княстве апрычнінай называўся ўдзел, які аддавалі ўдаве пры падзеле мужавай маёмасьці[2], а таксама частка ўдзелу вялікіх княгіняў, якая знаходзілася ў іхніх поўным распараджэньні, то бок тая частка ўладаньняў, над якой ня дзейнічала аніякая прававая традыцыя[3].

Сутнасьць палітыкі апрычніны — у вылучэньні часткі тэрыторыі выключна для патрэбаў дзяржаўнага апарату і войска.

Remove ads

Уладкаваньне

Апрычніна ўтваралася царом па ўзоры манаскага ордэна[4], які падапарадкоўваўся непасрэдна яму. Ейным духоўным цэнтрам станавілася Аляксандраўская слабада (цяпер ва Ўладзімерскай вобласьці). Ідэалягічным сэнсам апрычніны стала «прасейваньне расейскага жыцьця» дзеля аддзяленьня «добрага насеньня праваслаўнай саборнасьці» ад «плеваў герэтычных мудрагельляў, чужабесься ў норавах»[5].

Першапачаткова колькасьць апрычнікаў складала тысячу чалавек, пасьля павялічвалася, зьявіліся апрычныя ваяводы і галовы.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads