Аслан

пэрсанаж «Хронік Нарніі» From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Асла́н (па-ангельску: Aslan, прамаўляецца [ˈæsˌlæn] або [ˈæzˌlæn]) — цэнтральны пэрсанаж сэрыі раманаў Клайва Льюіса «Хронікі Нарніі», адзіны пэрсанаж, які фігуруе ва ўсіх сямі кнігах сэрыі. Гэта вялікі гаваркі леў, апісаны ў раманах як Цар зьвяроў, сын Імпэратара-з-за-мора(pl), гаспадар Нарніі; мудры, чульлівы, чароўны кіраўнік (і сьвецкі, і духоўны); загадкавы і прыхільны правадыр для дзяцей, якія завітваюць у Нарнію; вартавы і збавіцель Нарніі.

Мае залатую бліскучую грыву і вялікія, сур’ёзныя, каралеўскія і праніклівыя вочы. Пражывае за акіянам на вялізнай гары, зь якой відно ўсю Нарнію.

Льюіс часта піша слова Леў у дачыненьні да Аслана зь вялікае літары, паколькі ў пэўнай ступені ён уяўляе сабой Ісуса[1]; у такім выглядзе Хрыстос мог бы зьявіцца ў фантастычным сьвеце. Сын Імпэратара-з-за-мора, Аслан зьяўляецца, каб уратаваць Нарнію ад злой чараўніцы, і памірае ад ейнае рукі, падобна да зямнога шляху Ісуса Хрыста. З часам Аслан зьяўляецца ўсё радзей і радзей, каб напрыканцы ізноў прыйсьці ў поўнай моцы.

У старажытнабаўгарскай мове слова аслан азначае леў; ад яго ж запазычанае гэтае слова і ў турэцкай мове[2].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads