Бальзамінавыя
сямейства кветкавых расьлінаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бальзамінавыя (Balsaminaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае 2 роды (Hydrocera, Impatiens [syn. Balsamina]) і каля 1000 відаў[1].
Remove ads
Апісаньне
Травы аднагадовыя або шматгадовыя, рэдка паўхмызьнякі. Сьцеблы звычайна сакавітыя, часта ўкаранёныя ў ніжніх вузлах. Лісьце чарговае, супратыўнае або вэртыкальнае, простае. Кветкі ў суквецьці або адзіночныя. Чашалісьцікаў 3 (або 5). Пялёсткаў 5. Тычачак 5. Плод — непрыкметная ягада або мясістая каробачка[2].
Клясыфікацыя
Да сямейства адносяць два роды:
- Hydrocera — род водных расьлінаў, які ўключае толькі адзін від;
- Impatiens — Бальзамін — больш за 1000 відаў.
Арэал
Распаўсюджаныя перш за ўсё ў Афрыцы, некаторыя віды ва ўмеранай Азіі, Эўропе і Паўночнай Амэрыцы[2].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads