Белавежа (культурнае таварыства)

беларуская арганізацыя ў Аргентыне From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Беларускае культурнае таварыства «Белавежа»[1] ў Аргентыне. Існавала ў 1939—1949 гг.

Аб’ядноўвала каля 400 беларусаў-эмігрантаў (1942 г.). Пры таварыстве дзейнічалі жаночая і маладзёжная сэкцыі, драматычны гурток, бібліятэка-чытальня (больш за 1000 тамоў). У траўні 1939 г. увайшло ў Фэдэрацыю беларускіх арганізацый у Аргентыне і разам зь ёй у 1941 г. далучылася да Славянскага саюзу Аргентыны — аб’яднаньня прасавецкай, пракамуністычнай арыентацыі.

З 1945 г. называлася Беларускае таварыства Я. Коласа. Дзейнасьць таварыства забаронена пасьля асуджэньня аргентынскімі ўладамі Славянскага саюзу як антыдзяржаўнай арганізацыі.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads