Брылевічы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Брыле́вічы — спальны мікрараён у паўднёва-заходняй частцы Менску (Маскоўскі раён). Узьнік у 2005—2008 гадах. Назву атрымаў ад маёнтку Брылевічы.
Remove ads
Маёнтак
Маёнтак Брылевічы ўпершыню ўзгадваецца ў 1577 годзе, як месца пражываньня ўладальнікаў побач разьмешчанай вёскі Рылаўшчына. У 1858 годзе згадваецца як маёнтак, уласнасьць А. Вісьнеўскага. У 1897 годзе Брылевічы — маёнтак Сеніцкай воласьці, 2 двары, 17 жыхароў. У 1917 годзе — двор, 6 жыхароў.
30 ліпеня 1964 указам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР вёска Рылаўшчына была пераназваная ў Дружбу як немілагучная.
Remove ads
Мікрараён
Новы мікрараён праектаваўся пад назвай «Дружба». Але ў сьнежні 2006 году Менскі гарадзкі Савет дэпутатаў прыняў рашэньне «ў мэтах эстэтызацыі гарадзкога асяродзьдзя надаць гістарычныя назвы наступным новым праектуемым мікрараёнам г. Менску: мікрараёну, які праектуецца ў межах праспэкта Дзяржынскага. МКАД і чыгункі Менск — Берасьце (будаўнічая назва — „мікрараён Дружба“), прысвоіць назву мікрараён Брылевічы і надалей называць яго „мікрараён Брылевічы“ („Брилевичи“)…»[1].
У мікрараёне знаходзяцца вуліцы Яна Чачота, Каралінская, Напалеона Орды, Ежы Гедройца.
Remove ads
Адлюстраваньне ў тапаніміцы Менску
Назва менскай вуліцы Брылеўская паходзіць ад маёнтку Брылевічы, да якога гістарычна была скіраваная.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads