Бэйтар Ерусалім
ізраільскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Бэйтар» — ізраільскі футбольны клюб з гораду Ерусаліму. Заснаваны ў 1936 годзе. Шасьціразовы чэмпіён Ізраілю, васьміразовы ўладальнік Кубка Ізраілю. Клюб ёсьць адным з самых папулярных у Ізраілі і ўваходзіць у лік ізраільскіх клюбаў з найбольшай колькасьцю заўзятараў у краіне. Быў заснаваны ў 1936 годзе Шмуэлем Кірштэйнам і Давідам Горнам, якія ачолілі аддзел «Бэйтару» у Ерусаліме. Некалькі сябраў каманды таксама ўваходзілі ў склад забароненых апалчэньняў Іргун і Легі, цесна зьвязаных з правым рэвізіянісцкім сіянісцкім рухам[2][3]. Заўзятары «Бэйтару» неафіцыйна павязаныя з рэвізіянісцкім сіянісцкім рухам і правай партыяй Лікуд[2]. Клюб, чыя фанацкая база вядомая сваім антыарабскім расізмам і антымусульманскай рэлігійнай нецярпімасьцю[4][5][6], застаецца адзіным у Прэм’ер-лізе, які аніколі не падпісваў кантрактаў з арабскімі гульцамі[7][8], але ў мінулым за клюб выступалі неарабскія мусульмане[9].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads