Бэні-Суеф

места ў Эгіпце From Wikipedia, the free encyclopedia

Бэні-Суеф
Remove ads

Бэні-Суеф (па-арабску: بنيسويف) горад у Эгіпце, сталіца аднайменнай мугафазы, стаіць на рацэ Ніл. Важны сельскагаспадарчы цэнтар, які неймаверна ўзрос зь невялікага сяла напачатку XX стагодзьдзя. Насельніцтва — 273 151 чалавек[2], плошча — 14 км². З сярэднявечча места вядомае вырабніцтвам тканіны, зараз дзейнічаюць прадпрыемствы па перапрацоўцы бавоўна і вырабленьню дываноў. Таксама места вядома алябастарам, які дабываецца на туташніх узгорках. Ля места знаходзіцца Фаюмскі аазіс.

Хуткія факты
Remove ads

Этымалёгія

Сучасная назва горада паходзіць ад Манфісўах (араб. منفسويه), якое, ў сваю чаргу, паходзіць ад копцкага слова ⲡ-ⲙⲁ-ⲛ-... (месца чагосьці). Ні ранейшая назва паселішча, ні этымалёгія копцкага слова невядомыя.

Гісторыя

З ранняй эры фараонаў да рымскага пэрыяду недалёка ад горада знаходзіўся старажытны горад Гэракліяполіс, які быў сталіцай Ніжняга і Сярэдняга Эгіпту падчас першага пераходнага пэрыяду (9 і 10 дынастыяў).

Адукацыя

У Бэні-Суефе знаходзіцца ўнівэрсытэт.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads