Варшаўская дамова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Варша́ўская дамо́ва (Дамова пра сябро́ўства, супрацо́ўніцтва і ўзаемадапамо́гу) ад 14 траўня 1955 году — дакумэнт, які замацаваў стварэньне вайсковага саюзу эўрапейскіх сацыялістычных краінаў начале з Савецкім Саюзам — Арганізацыя Варшаўскай Дамовы (АВД) і замацаваў двупалярнасьць сьвету на 44 годы. Падпісаньне дамовы было ў адказ на ўваход ФРН у НАТО[1].
Дамову падпісалі Альбанія, Баўгарыя, Вугоршчына, НДР, Польшча, Румынія, СССР і Чэхаславаччына 14 траўня 1955 году на Варшаўскай нарадзе эўрапейскіх краінаў па забясьпячэньні міру і бясьпекі ў Эўропе. Дамова набыла моц 5 чэрвеня 1955 году. У 1962 годзе ўрад Альбаніі спыніў удзел у працы Арганізацыі Варшаўскай дамовы, а ў 1968 годзе абвясьціў пра скасаваньне дамовы[2].
26 красавіка 1985 году, з-за сканчэньня тэрміну дзеяньня, была працягнута на 20 год. У сувязі з палітычнымі зьменамі ў СССР і іншых краінах Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы ў лютым 1991 году дзяржавы-ўдзельніцы АВД распусьцілі ейныя вайсковыя структуры, а 1 ліпеня 1991 падпісалі Пратакол пра поўнае спыненьне дзейнасьці Дамовы.
Remove ads
Склад
 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
 Народная Рэспубліка Албанія (спыніла ўдзел у АВД у 1961 з-за ідэалягічных супярэчнасьцяў; афіцыйна выйшла ў 1968 — пасьля ўводу войскаў АВД у Чэхаславаччыну) Народная Рэспубліка Албанія (спыніла ўдзел у АВД у 1961 з-за ідэалягічных супярэчнасьцяў; афіцыйна выйшла ў 1968 — пасьля ўводу войскаў АВД у Чэхаславаччыну)
 Народная Рэспубліка Баўгарыя Народная Рэспубліка Баўгарыя
 Сацыялістычная Рэспубліка Румынія Сацыялістычная Рэспубліка Румынія
 Вугорская Народная Рэспубліка Вугорская Народная Рэспубліка
 Польская Народная Рэспубліка Польская Народная Рэспубліка
 Чэхаславацкая Сацыялістычная Рэспубліка Чэхаславацкая Сацыялістычная Рэспубліка
 Нямецкая Дэмакратычная Рэспубліка (1956—1990) Нямецкая Дэмакратычная Рэспубліка (1956—1990)
Remove ads
Умовы дамовы
Дамова складалася з прэамбулы і 11 артыкулаў. У адпаведнасьці зь яго ўмовамі і Статутам ААН, дзяржавы — удзельнікі Варшаўскай дамовы абавязваліся ўстрымлівацца ў сваіх міжнародных адносінах ад пагрозы сілаю ці яе ўжываньня, а ў выпадку ўзброенага нападу на каго-небудзь зь іх, аказаць неадкладную дапамогу ўсімі сродкамі дзяржавам, якія падвергліся нападу.
Кіраўнічыя органы
- Палітычны кансультатыўны камітэт (ПКК) — для правядзеньня кансультацыяў і разгляда пытаньняў, якія ўзьнікаюць у зьвязку з ажыцьцяўленьнем Варшаўскай дамовы.
- Аб’яднанае камандаваньне ўзброенымі сіламі (АКУС) — для забесьпячэньня ўзаемадзеяньня ўзброеных сілаў і ўмацаваньня абараназдольнасьці краінаў — удзельніцаў Варшаўскай дамовы.
Вайсковыя кіраўнікі АВД

Галоўнакамандуючыя Аб’яднанымі ўзброенымі сіламі краінаў-удзельніцаў Варшаўскай дамовы
- 1955—1960 — іван Конеў — Маршал Савецкага Саюзу,
- 1960—1967 — Андрэй Грэчка — Маршал Савецкага Саюзу,
- 1967—1976 — Іван Якубоўскі — Маршал Савецкага Саюзу,
- 1977—1989 — Віктар Кулікаў — Маршал Савецкага Саюзу,
- 1989—1991 — Пётар Лушаў — ґенэрал арміі.
Начальнікі штаба Аб’яднаных узброеных сілаў краінаў-удзельніцаў Варшаўскай дамовы
- 1955—1962 — Аляксей Антонаў — ґенэрал арміі,
- 1962—1965 — Павел Батаў — ґенэрал арміі,
- 1965—1968 — Міхаіл Казакоў — ґенэрал арміі,
- 1968—1976 — Сяргей Шцяменка — ґенэрал арміі,
- 1976—1988 — Анатоль Грыбкоў — ґенэрал арміі,
- 1989—1991 — Уладзімер Лобаў — ґенэрал арміі.
Remove ads
Дзейнасьць
Жнівень 1968 году — увод войскаў у Чэхаславаччыну (прыгнечаньне Праскае вясны)
Дэклярацыі
На Маскоўскім паседжаньні ПКК (1958) была прынята Дэклярацыя, у якой прапанавалася скласьці пакт пра ненапад паміж дзяржавамі — удзельнікамі Варшаўскай дамовы і чальцамі НАТА.
У прынятай на паседжаньні ПКК у Маскве (1960) Дэклярацыі саюзныя дзяржавы ўхвалілі рашэньне Савецкага ўраду ў аднабаковым парадку адмовіцца ад ядравых выпрабаваньняў пры ўмове, што заходнія дзяржавы таксама не адновяць ядравых выбухаў, і заклікалі стварыць спрыяльныя ўмовы для завяршэньня выпрацоўкі дамовы пра спыненьне выпрабаваньняў ядравай зброі.
На Варшаўскай нарадзе ПКК (1965) абмяркоўвалася становішча, якое склалася ў зьвязку з плянамі стварэньня шматбаковых ядравых сілаў НАТА, а таксама разгледжаныя ахоўныя меры на выпадак ажыцьцяўленьня гэтых плянаў. Будапэшцкая нарада ПКК (1966) — прынята Дэклярацыя пра ўмацаваньне міру і бясьпекі ў Эўропе.
Вучэньні і манэўры
Праводзіліся сумесныя камандна-штабныя і вайсковыя вучэньні і манэўры. Вучэньні праводзіліся на тэрыторыі ўсіх уваходных у АВД краінаў. Да ліку найболей буйных ставіліся вучэньні пад кодавымі назвамі «Квартэт» (1963), «Кастрычніцкі штурм» (1965), «Радопы» (1967), «Днепр» (1967), «Поўнач» (1968), «Братэрства па зброі» (1970), «Захад-81» (1981), «Шчыт-82» (1982).
Выведка
Падчас дзеяньня Варшаўскай Дамовы паміж выведкамі краінаў-удзельніцаў вялася сталая каардынацыя, з 1979 году пачала дзейнічаць глябальная сыстэма радыёэлектроннае выведкі — Сыстэма аб’яднанага ўліку зьвестак пра праціўніка (САУД), якая ўключала ў сябе сродкі радыёэлектроннае і касьмічнае выведкі СССР, Баўгарыі, Вугоршчыны, Польшчы, Чэхаславаччыны, НДР, а таксама якія не ўваходзілі ў Варшаўскую Дамову Віетнаму, Манголіі і Кубы.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads







