Вяліская ратуша

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вяліская ратуша
Remove ads


Вяліская ратуша — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя у Вяліжы, адзін з сымбаляў места. Знаходзілася на Рынку. Існавала да сярэдзіны XX ст., зруйнавана пад час Другой сусьветнай вайны. Асноўныя архітэктурныя помнікі места — цэрквы, ратуша, сынагогі і касьцёл — былі цалкам разбураны падчас двухгадовых баёў за места, бамбаваньняў і артабстрэлаў. Акрамя помнікаў архітэктуры былі зьнішчаныя ўсе іншыя будынкі ў месьце, акрамя некалькіх выпадкова ацалелых драўляных пабудоваў. Сучасны Вяліж пабудаваны практычна «з нуля» і пазбаўлены большай часткі некалі багатае архітэктурнае спадчыны[1].

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Вяліская ратуша
Thumb
Вяліская ратуша
КраінаРасея
МестаВяліж
Каардынаты55°36′20.2″ пн. ш. 31°11′42.4″ у. д.
Архітэктурны стыльПоздняе Барока
Дата заснаваньня17??
Дата пабудовы17??
Вяліская ратуша на мапе Расеі
Thumb
Вяліская ратуша
Вяліская ратуша

Remove ads

Гісторыя

ВКЛ

З 1580 года Вяліж зноў у складзе Рэчы Паспалітай, і з кароткім перапынкам у XVII стагоддзі (1667-1678) знаходзіўся там да I падзелу 1772 года. Ад гэтага перыяду ў горадзе заставалася шмат будынкаў: некалькі каменных уніяцкіх цэркваў, касцёлаў і ратуша пасярод рынкавага пляцу[2].

За царскім часам

У сукупнасці з забудовай XIX стагоддзя Вяліж з яго барочна-эклектычнымі вежамі і незлічонымі яўрэйскімі лаўкамі выглядаў тыповым беларускім горадам. На жаль, пасля вайны ён страціў практычна ўсе свае славутасці, але нават у гэтым сваім, знявечаным выглядзе, так і не аддадзены ў 1920-я гады БССР цяпер расійскі Вяліж у нечым яшчэ захоўвае атмасферу беларускага горада.

Паміж двума святовымі войнамі

Са студзеня 1942 па верасень 1943 па тэрыторыі Веліжа праходзіла лінія фронту, у горадзе і яго аколіцах ваявалі байцы 4-й Ударнай арміі. У ходзе жорсткай пазіцыйнай бітвы страты савецкіх войскаў у баях за Вяліж перавысілі 50 000 чалавек, супернік страціў каля 30 000.

20 верасня 1943 года войскамі Калінінскага Фронту падчас Духоўшчынска-Дзямідаўскай аперацыі Вяліж быў вызвалены сіламі 4-й ударнай арміі. Асноўныя архітэктурныя помнікі - цэрквы, ратуша, сінагогі і касцёл - былі цалкам разбураны падчас двухгадовых баёў за горад, бамбардзіровак і артабстрэлаў[3].

Найноўшы час

Гісторыя музейнай справы ў Вяліжы пачынаецца ў 1918 годзе. Да пачатку другой святовай вайны гісторыка-краяведчы музей знаходзіўся ў будынку ратушы. Сучасны музей утвораны ў 1986 годзе на базе школьных музеяў. Першым дырэктарам музея была прызначаная Іванова Ірына Юр'еўна. Першымі экскурсаводамі і наглядчыкамі музея працавалі гісторыкі, стваральнікі музеяў у сярэдніх школах г. Вяліжа Бардзюкоў А.Г. і Мялюшчанка М.Т. Размяшчаецца музей у цэнтры горада, у будынку пачатку XX стагоддзя, пабудаваным на грошы купца А.М. Кісялёва. У 2022 годзе дзякуючы нацыянальнаму праекту "Культура" ў Вяліжскім гісторыка-краязнаўчым музеі адбыўся капітальны рамонт будынка. Абноўленыя памяшканні для пашырэння экспазіцыі, фондасховішча і прасторная выставачная зала сустрэлі першых наведвальнікаў. У музеі дзейнічаюць наступныя раздзелы: археалагічны, гістарычны, ваенны, этнаграфічны і экспазіцыя "Знакамітыя землякі".

Remove ads

Галерэя

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads