Віленская унія
дамова між Вялікім Княствам Літоўскім ды Лівонскай канфэдэрацыяй 1561 року From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ві́ленская у́нія (па-лацінску: Pacta subiectionis — «Дамова падпарадкаваньня») — міжнародная дамова, заключаная 28 лістапада [ст. ст. 18] 1561 року ў Вільні між Вялікім Княствам Літоўскім і Лівонскаю канфэдэрацыяю. Прадугледжвала пераход Лівоніі да Літоўскай дзяржавы са стварэньнем сьвецкіх дзяржаваў — Лівонскага герцагства ды герцагства Курляндыі і Сямігаліі. Падпісаная Жыгімонтам II Аўгустам, каралём польскім і вялікім князем літоўскім, і лівонскаю знацьцю на чале з Готгардам Кетлерам, апошнім магістрам Лівонскага ордэну, які стаў першым герцагам Курляндыі і Сямігаліі.

Прусія
Remove ads
Апісаньне
Pacta Subiectionis
Арыгінал напісаны лацінаю. Зьберагаецца ў Інстытуце Гердэра (Марбург, Нямеччына). Адразу пасьля ўкладаньня дамова была перакладзеная нямецакаю, разышлася вялікаю колькасьцю копіяў.
Умовы дагавору:
- Сэкулярызацыя земляў, што ўваходзілі ў склад Лівонскай канфэдэрацыі. Ліквідацыя манаскага Лівонскага ордэну і дзяржаваў-біскупстваў.
- Стварэньне на сэкулярызаваных землях двух герцагстваў, падзеленых па Заходняй Дзьвіне:
- а. Лівонскае герцагства з Рыгаю на поўнач ад Заходняй Дзьвіны;
- б. Герцагства Курляндыі і Земгаліі на поўдзень ад Заходняй Дзьвіны.
- Готгард Кетлер станавіўся герцагам Курляндыі і Сямігаліі. Атрымліваў герцагскі тытул, рэгаліі й пашаны, падобныя да тых, якія меў герцаг Прусіі[1].
- Абодва герцагствы прымалі пратэкцыю Вялікага Княства Літоўскага й станавіліся ленамі Жыгімонта ІІ Аўгуста.
- Герцагствы захоўвалі шырокую аўтаномію. Жыгімонт ІІ Аўгуст гарантаваў іхнім мешканцам:
- а. рэлігійную свабоду на аснове Аўгсбурскага веравызнаньня[1].
- б. пацьверджаньне старых правоў і прывілеяў, а таксама прызнаньне за сваякамі абодвух плоцяў права ўспадкоўваць маёнткі[1].
- в. права займаць урадавыя пасады прадстаўнікам нямецкай нацыі[1].
Privilegium Sigismundi Augusti
Remove ads
Вынікі
Віленская унія паслужыла прычынай пачатку сямігадовай Паўночнай вайны.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads