Геатэрмальная энэргія
тэрмальная энэргія, якая ўтвараецца ў Зямлі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Геатэрмальная энэргія (ад грэцкіх каранёў geo, зямля, і thermos, цяпло) — від аднаўляльнай энэргіі, якая здабываецца ад цяпла нетраў Зямлі. Наяўнасьць гэтай энэргіі абумоўлена будовай плянэты, радыяактыўным распадам мінэралаў, а таксама сонечнай энэргіі, якая паглынаецца паверхняй. Ва ўсім сьвеце паводле зьвестак на 2007 год было выпрацавана 10 ГВт электраэнэргіі, што забясьпечыла 0,3% спажываньня. Дадаткова 28 ГВт энэргіі былі атрыманыя празь непасрэднае выкарыстаньне гарачае вады для ацяпленьне жытла, у прамысловасьці і сельскай гаспадарцы.

Remove ads
Генэрацыя электрычнасьці
У 2005 годзе было згенэравана 56 768 гігават-гадзін (ГВт×г) электрычнасьці, што эквівалентна 204 ПДж. Гэта забясьпечыла 0,3% патрэбаў спажыўцоў.[1] Кожны год выпрацоўка электрычнасьці падвышаецца на 3%, што дае ёй не адставаць ад іншых крыніцаў энэргіі.[1] Рост вытворчасьці забясьпечаны як стварэньнем новых электрастанцыяў, гэтак і аптымізацыяй вытворчасьці на існуючых.
Да апошняга часу геатэрмальныя станцыі звычайна разьмяшчаліся на межах разлому тэктанічных пліт, таму што геатэрмальныя крыніцы знаходзяцца ў разломах недалёка ад паверхні, з-за чаго ня трэба рабіць глыбокія свідравіны.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads