Дворышча (тып паселішча)
тып паселішча From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дворышча, двор, аднадворак — тып аднадворнага паселішча на беларускіх землях у IX—XVI стагодзьдзях.
Сваю распаўсюджанасьць аднадворны тып паселішча набыў у IX—ХІ стагодзьдзях у выніку распаду тэратарыяльных абшчынаў — селішчаў. Яго існаваньню спрыяла форма фэадальнай павіннасьці (падворная, падушная), а таксама ляндшафт: балоцістыя палескія нізіны, перасечаны марэнавы рэльеф Паазер’я і г. д. На сярэдзіну XVI стагодзьдзя, паводле зьвестак інвэнтароў, дворышча зьяўлялася найбольш адметным тыпам паселішча для Палесься. Масавае скарачэньне колькасьці дворышчаў адбылося падчас правядзеньня валочнай рэформы. Частка іх трансфармалася ў шматдворныя вёскі, зьбярогшы назву як відавы тапонім Дворышча, Стары Двор, Новы Двор і г. д.[1]
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads