Дэпартыва Ля-Каруньня
гішпанскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Дэпартыва» (па-гішпанску: Real Club Deportivo de La Coruña) ― гішпанскі футбольны клюб з гораду Ля-Каруньня з правінцыі Галісія. Заснаваны ў 1906 годзе. Хатнія гульні праводзіць на стадыёне «Рыясор», што ўмяшчае 34 600 гледачоў.
Пераможца чэмпіянату Гішпаніі (2000) й яшчэ пяць разоў фінішаваў другім (1950, 1994, 1995, 2001 і 2002). Двойчы выйграваў Кубак Гішпаніі й тройчы Супэркубак. Пяць разоў прымалі ўдзел у Лізе чэмпіёнаў і столькі ж разоў у Кубку УЭФА. Да правядзеньня чэмпіянату Гішпаніі клюб шэсьць разоў станавіўся чэмпіёнам Галісіі (1927, 1928, 1931, 1933, 1937, 1940).
Галоўным праціўнікам клюбу зьяўляеццца іншая каманда з Галісіі — «Сэльта» зь Віга. Традыцыйна гуляе ў бела-сініх паласатых кашулях і сініх шортах і гетрах.
Remove ads
Гісторыя
У 1902 годзе Хасэ Марыя Абаля вярнуўся дадому ў Ля-Каруньню пасьля навучаньня ў Ангельшчыне, дзе ён пазнаёміўся з гульнёй у футбол. У 1904 годзе ён разам зь сябрамі сабралі каманду, якую назвалі Каруньня (гішп. Coruña). Гульня ў горадзе стала больш папулярнай, калі ў прэстыжнай гімназіі гораду Sala Calvet футбол быў уведзены ў праграму навучаньня.
У сьнежні 1906 году вучні гімназіі згаданай вышэй стварылі сваю ўласную каманду, якую назвалі Club Deportivo da Sala Calvet. Праз два з паловай гады клюб атрымаў статус каралеўскага ад Альфонса XIII і з гэтага часу існуе цяперашні назоў каманды Real Club Deportivo de A Coruña.
Remove ads
Дасягненьні
- Чэмпіёны Гішпаніі (1): 2000
- Уладальнікі Кубку Гішпаніі (2): 1995, 2002
- Уладальнікі Супэркубку Гішпаніі (3): 1995, 2000, 2002
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads