Дэрусіфікацыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дэрусіфіка́цыя, дакладней[1] дэмаскаліза́цыя[2] або дэрасеіза́цыя[3][4] — дзяржаўная палітыка ў асобных краінах, накіраваная на аднаўленьне аўтахтоннымі народамі (пераважна тытульнай нацыяй) адзнакаў нацыянальнае ідэнтычнасьці: мовы, культуры, гістарычнае памяці — якія заняпалі ў выніку русіфікацыі.

Найчасьцей ужываецца дзеля апісаньня палітыкі, што праводзілася былымі рэспублікамі СССР па ягоным распадзе. У Беларусі частковая дэрусіфікацыя мела месца ў 1991—1995 гадох (спыненая па прыходзе да ўлады Аляксандра Лукашэнкі і ўсталяваньня прарасейскага аўтарытарнага рэжыму), ва Ўкраіне з 1991 году, з 2022 поўная фаза. Аднак дэрусіфікацыя адбывалася таксама і па распадзе Расейскай імпэрыі ў 1917 годзе; у этнічна нерасейскіх рэгіёнах Савецкага Саюзу ў 1920-я гады; у Румыніі ў 1960-я гады.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads