Жаночая нацыянальная баскетбольная асацыяцыя
прафэсійная жаночая баскетбольная ліга ў ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жано́чая нацыяна́льная баскетбо́льная асацыя́цыя (па-ангельску: Women’s National Basketball Association) — прафэсійная жаночая баскетбольная ліга ў ЗША. На сёньня ліга зьмяшчае 13 клюбаў, але ў 2026 годзе іхняя колькасьць павялічыцца да 15-ці. Сядзіба кіраўніцтва лігі месьціцца ў Мангэтане. Асацыяцыя была заснаваная 24 красавіка 1996 году як жаночы аналяг Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі, першы гульнёвы сэзон пачаўся ў 1997 годзе. Регулярны сэзон доўжыцца з траўня па верасень, і кожная каманда за гэты час гуляе 44 матчы. Восем найлепшых камандаў незалежна ад канфэрэнцыі прасоўваюцца ў плэй-оф, які завяршаецца фінальнай сэрыяй у кастрычніку. Матч усіх зорак пладзіцца ў сярэдзіне сэзону ў ліпені. Ліга таксама ладзіць штогадовы міжсэзонны турнір, вядомы як Кубак камісара. ЖНБА ёсьць актыўным сябрам арганізацыі ЗША-Баскетбол[1], якая вызнаецца Міжнароднай фэдэрацыяй баскетболу як кіроўны орган баскетболу ў ЗША.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads