Зваротны працэс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зваро́тны працэ́с — працэс, які можна правесьці ў адваротным напрамку з поўным аднаўленьнем пачатковага стану як самой сыстэмы[1], так і навакольнага асяродзьдзя.
Зваротнасьць можна разумець у вузкім і шырокім сэнсе. У шырокім сэнсе зваротнасьць азначае магчымасьць вяртаньня сыстэмы ў зыходны стан. Зваротнасьць у вузкім сэнсе патрабуе ня проста вяртаньня першапачатковага стану, але і праходжаньня (у адваротным напрамку) праз усе прамежкавыя станы[2].
Умовай зваротнасьці тэрмадынамічнага працэсу зьяўляецца яго раўнаважнасьць.
Усе зваротныя працэсы зьяўляюцца ізаэнтрапійнымі.
Паняцьце зваротнага працэсу зьяўляецца ідэалізацыяй. Усе рэальныя працэсы зьяўляюцца незваротнымі[1].
Калі разглядаць цыклічны працэс, пры якім сыстэма атрымлівае () ці аддае () малыя колькасьці цеплыні пры абсалютнай тэмпэратуры , можна сфармуляваць другі закон тэрмадынамікі у выглядзе няроўнасьці Клаўзіўса , дзе інтэграл бярэцца па замкнёным цыкле. Знак роўнасьці адносіцца да зваротных (квазістатычных) працэсаў[3].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads