Каменяломнікавыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Каменяломнікавыя
Remove ads

Каменяломнікавыя (Saxifragaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае каля 33 роды і 640 відаў[1].

Хуткія факты Клясыфікацыя, Надцарства ...
Remove ads

Апісаньне

Прадстаўнікі гэтага сямейства — шматгадовыя, рэдка двухгадовыя (Saxifraga) альбо аднагадовыя (Cascadia, Saxifraga) травы. Лісьце звычайна ў прыкаранёвых разетках, часам сьцяблёвае, звычайна чарговае, часам супратыўнае (Chrysosplenium, Lithophragma, Mitella, Saxifraga), звычайна простае, часам складанае (Astilbe, часам у Lithophragma, Tiarella); прылісткі прысутныя альбо адсутнічаюць. Кветкавыя сьцяблы, якія з’яўляюцца вясной, летам ці восеньню, звычайна маюць лісьце. Кветкі як правіла ў суквецьці альбо адзіночныя (Chrysosplenium, Lithophragma); звычайна двухполыя, часам аднаполыя (Astilbe, Saxifraga); чашалісьцікаў звычайна (4)5(6), выразна выяўленыя; пялёсткаў звычайна (4)5(6) альбо адсутнічаюць, выразна выяўленыя; тычачак (2)5(10). Плоды — каробачкападобныя, рэдка лісьцянкападобныя (Cascadia, Micranthes). Насеньне 5–200, сьветла-карычневае, карычневае, цёмна-карычневае, чорнае, жаўтлява-карычневае, чырванавата-карычневае ці чырвонае, рэдка крылатае (Astilbe, Jepsonia, Sullivantia)[2][3][4].

Remove ads

Арэал

Распаўсюджваньне: пераважна ўмераныя і арктычныя рэгіёны паўночнага паўшар’я, а таксама трапічныя гарыстыя рэгіёны[2][3][4].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads