Камуністычная партыя Расейскай Фэдэрацыі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Камуністычная партыя Расейскай Фэдэрацыі
Remove ads

Камуністычная партыя Расейскай Фэдэрацыі (КПРФ; па-расейску: Коммунистическая партия Российской Федерации) — палітычная партыя Расеі камуністычнага кірунку. Найбольшая апазыцыйная партыя Расеі на працягу 1990—2000-х гг.

Хуткія факты Лідэр партыі, Заснавальнік ...
Thumb
КПРФ (01.05.2009)

КПРФ утвораная на II надзвычайным зьезьдзе камуністаў Расеі (13—14 лютага 1993 году) як адноўленая Камуністычная партыя РСФСР (КП РСФСР), якая, у сваю чаргу, была створана ў чэрвені 1990 году як аб’яднаньне чальцоў КПСС у РСФСР. Статут КПРФ абвяшчае, што «ўтвораная з ініцыятывы камуністаў, першасных арганізацыяў КП РСФСР і КПСС, Камуністычная партыя Расейскай Фэдэрацыі працягвае справу КПСС і КП РСФСР, зьяўляючыся іх ідэйным пасьлядоўнікам».

Колькасьць атрыманых галасоў на выбарах у Дзяржаўную Думу Расеі:

  • 1993 год: 10,7%;
  • 1995 год: 34,9%;
  • 1999 год: 24,29%;
  • 2003 год: 12,8%.

На ўсіх прэзыдэнцкіх выбарах у Расеі кандыдат ад КПРФ займаў 2-е месца.

У параўнаньні са сьнежнем 2003 году, калі адбыліся апошнія прэзыдэнцкія выбары, рэзультат КПРФ на мясцовых выбарах у цэлым па Расеі ўзрос за выключэньнем Дагестану і Цюменскай вобласьці.

Лідэр партыі з заснаваньня Генадзь Зюганаў. Колькасьць чальцоў (на ліпень 2006 году) каля 184 тысячаў чалавек.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя пасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads