Кіраваньне часам
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кіраваньне часам — сьвядомы нагляд за колькасьцю выдаткаванага на дакладныя віды дзейнасьці часу дзеля падвышэньня іх выніковасьці. Вызначае час і шырыню ажыцьцяўленьня задумаў. Яму спрыяюць плянаваньне, разьмеркаваньне, мэтавызначэньне, упаўнаважваньне, агляд справаў, адсочваньне, наладжаньне, стварэньне раскладу й вызначэньне перавагаў.
Віды
Вылучаюць чатыры пакаленьні падыходаў да кіраваньня часам:
- напамінкі на падставе гадзіньніка, што папярэджвае аб тэрміновасьці выкананьня задачы;
- плянаваньне й падрыхтоўка грунтуюцца на календары й кнізе занатовак для мэтавызначэньня;
- паўсядзённае плянаваньне й вызначэньне перавагаў на падставе дакладных каштоўнасьцяў;
- выкарыстаньне вылічальнай прылады для нагляду за ажыцьцяўленьнем мэты й задачаў пры наданьні перавагі важнасьці перад тэрміновасьцю[1].
Remove ads
Вызначэньне перавагаў
Сьпіс задачаў служыць замяняльнікам памяці, пры складаньні якога варта:
- адзначыць усе важныя задачы;
- стварыць дастатак кіраванага часу;
- адмовіцца ад часткі задачаў;
- вызначыць пераважныя задачы;
- не адкідаць усяго;
- не прызначаць выкананьне вызначальнае задачы на час адпачынку[2].
Выбар пераважных задачаў таксама мае адначасна стасавацца зь іх важнасьцю й тэрміновасьцю.
Тэрміновасьць | |||
не тэрмінова | тэрмінова | ||
Важнасьць | важна | Вызначыць час выкананьня задачы ды выканаць яе асабіста | Адразу выканаць самому |
ня важна | Не рабіць, адкінуць | Перадаць задачу адказнай асобе |
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads