Кіраўскі сельсавет (Глускі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Глускім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кі́раўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глускага раёну Магілёўскай вобласьці. Цэнтар сельскага савету — вёска Балашэвічы.

Гісторыя

Утвораны 15 студзеня 1971 году. 23 сьнежня 2009 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — Балашэвічы, Бервы, Вільча, Доўгі Лес, Зарэчча, Карпавічы, Кіраўскае, Кляшчоўка, Прыварацьце, Старое Сяло — перададзеныя ў склад Казловіцкага сельсавету[1].

Геаграфія

Кіраўскі сельскі савет знаходзіўся на ўсходзе раёну.

Прамысловасьць

Торфапрадпрыемства «Кіраўскае».

Паселішчы

10 населеных пунктаў, 574 двары, 1095 жыхароў.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads