Марцін Міхал Крышпін-Кіршэнштайн

(пам. 1700) кашталян троцкі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Марцін Міхал Крышпін-Кіршэнштайн (? — 20 жніўня 1700) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падстолі (16871689) і падчашы вялікі літоўскі (16891697), кашталян троцкі1697); палкоўнік (1667).

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Памёр ...

Трымаў Плунгянскае і Аршанскае (16761699) староствы[1].

Remove ads

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Крышпін-Кіршэнштайнаў гербу ўласнага «Крышпін», сын Гераніма, падскарбія вялікага літоўскага і Ганны з Млоцкіх

Навучаўся ў Падуанскім унівэрсытэце. Служыў у войску ВКЛ. У 1673 атрымаў першы урад цівуна віленскага.

Абіраўся паслом на соймы 1667, 1692, 1696. Належаў да каралеўскай партыі, выступаў супраць групоўкі Сапегаў.

Ажаніўся зь Янай, дачкой ваяводы наваградзкага Крыштапа Валадковіча. У шлюбе меў дзяцей Казімера Францішка, Юры Гераніма, а таксама дачку Кацярыну Аляксандру, якая выйшла за падканюшага вялікага літоўскага Яна Казімера Бяганскага.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads